Версия для печати

Песню бярыце з сабою. Ціха-ціха на світанні

  • Понедельник, 04 марта 2019 18:07

Максім Танк (сапр. Яўген Іванавіч Скурко) (17.09.1912 — 07.08.1995).

Беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры. Уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Народны паэт Беларусі. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР. З 1963-га па 1971 год — старшыня Вярхоўнага Савета БССР. У 1967—1990 — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імя Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту, Мінскаму педагагічнаму каледжу.

Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, кніг для дзяцей, перакладаў.

Вершы — Максім Танк, музыка — Яўген Ксяневіч.  

Куплет 1:

Магла ж бы ты мяне,

Праходзячы, заўважыць,

Развеяць сум-тугу,

Нуду маю разважыць.

Пры стрэчы, пры людзях

Больш ветліваю быць

І ўжо не так з мяне

Заўжды смяяцца, кпіць.

Прыпеў:

Ціха-ціха на світанні

Ў тваім садзе, ціха-ціха.

Лісце, лісце загамоніць,

Зашапоча лісце, лісце.

Куплет 2:

Магла ж бы ты, хоць раз,

Мацней абняць дазволіць

У польцы віхравой,

«Лявонісе» свавольнай,

Прайсці са мной за край

Няходжаных сцяжын

Праз клічы журавоў,

Праз полымя рабін.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Крыніца: Звязда

Прочитано 414 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии