Суббота, 24 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Песню бярыце з сабою. Соф'я Шах. Заўжды мне добра там, дзе вы

  • Суббота, 30 марта 2019 10:41

Соф'я Шах (нар. 1947) — выдатная беларуская паэтэса. Тонкі лірык са сваім глыбокім унутраным светам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Літаратурнай працай займаецца з 1983 года. Аўтар паэтычных кніг «І не пакіне спадзяванне», «Пад высокай лагодай нябёс», «Наш двор», «Ад імгнення — да стагоддзя», «Адухаўленне», «Прысвячэнне», «Прызначэнне», «На ўсё дабро ў адказ», «Увасабленне», «Спасціжэнне», «Кругаспеў», «Азарычы», «Перазоў», «Малітваспеў», «Кнігалюбка». Жыве ў Светлагорску.

Вершы — Соф'я Шах, музыка — Яўген Ксяневіч

Куплет першы:

Пачакайце, не кажыце:

«Добрага ўсяго».

Зябкі вечар у зеніце, —

Як пражыць яго?

Так нудліва месяц звесіў

Позірк да зямлі,

Так спалохана да ўзлесся

Хмары паплылі...

Прыпеў першы (2 разы):

Заўжды мне добра там,

дзе вы.

Дзе вы — там светла

і натхнёна

Без нават яснай сінявы,

У самы дзень наскрозь

замглёны.

Куплет другі:

Вам няўтульна і самому,

Голас выдае

Беспрасветную

ўжо стому,

Горкасці свае.

Пачакайце, можа, хвілі

Не стае якраз

Каб трывогі цень жахлівы

Не глуміўся з нас.

Прыпеў другі (2 разы):

Не трэба думаць ды гадаць,

Як перажыць пустое ранне.

Як дзень глухі перадняваць,

Нямое вытрымаць змярканне.

Пройгрыш:

Мадуляцыя на 0,5 т. уверх:

Прыпеў першы (2 разы).

 

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Крыніца: Звязда

Прочитано 358 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии