Четверг, 18 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала кнігу «Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк»

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны і выдадзены зборнік артыкулаў «Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк».

Зборнік прадстаўляе матэрыялы па гісторыі прыватных кніжных калекцый Беларусі пачынаючы з XVІ ст. і да нашага часу. Прыватныя кнігазборы мінулага з’яўляюцца неад’емнай часткай айчыннай і сусветнай культуры, сапраўднымі сведкамі гісторыі. У іх стагоддзямі назапашвалася і захоўвалася навуковая і культурная спадчына краіны. Гэта ўнікальная крыніца вывучэння самых розных галін культуры: кнігазборы акумуліруюць інфармацыю, неабходную для спасціжэння гісторыі, грамадскай думкі, культурных кантактаў, для ўзнаўлення рэпертуару і шляхоў міграцыі беларускай кнігі, для даследавання жыцця і дзейнасці асобных людзей.

Кнігі з гэтах калекцый за сваё жыццё набылі непаўторныя рысы – адметныя пераплёты, экслібрысы і пячаткі, уладальніцкія і чытацкія паметы і запісы, што адлюстроўваюць і лёс самога паасобніка, і гісторыю бібліятэкі, з якой ён паходзіць. Даследаванне беларускіх кнігазбораў – гэта аднаўленне важнай крыніцы для вывучэння нацыянальнай гісторыі і культуры, сапраўднае вяртанне нашай спадчыны.

Частка артыкулаў, уключаных у зборнік, ужо была апублікавана, але ў малатыражных і маладаступных крыніцах, якія сёння з цяжкасцю можна знайсці нават у буйнейшых бібліятэках. Артыкулы дапрацаваны з улікам новых знаходак і вынікаў апошніх даследаванняў.

Складальнікам зборніка з’яўляецца вядомы кнігазнавец, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Іванаўна Рошчына. Сярод аўтараў – Г. Галенчанка, Л. Коўкель, Ю. Лабынцаў, А. Мальдзіс, М. Нікалаеў і іншыя вядомыя вучоныя, даследчыкі, гісторыкі, філолагі, кнігазнаўцы, бібліятэкары з Беларусі, Расіі і Польшчы.

Матэрыялы зборніка будуць карыснымі для даследчыкаў беларускай культуры, педагогаў, супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў і ўсіх, хто цікавіцца нашай спадчынай.

 

Змест кнігі

Як набыць выданне?

Падрабязнасці на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прочитано 111 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии