Четверг, 19 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сяргей Панізьнік. На берагах чакання

  • Понедельник, 26 августа 2019 00:33

У дагоду Памяці пра Леаніда Мартынавіча Дайнеку (28.01.1940 – 21.08.2019).

Не бывае замяці
для рухомай Памяці:
     хай Душа начуе,
     скону не адчуе.
Дабравест узносіцца, –
Слова ў вечнасць просіцца.
     Не астыне Зьніч,
     Леанід Мар-ты-на-віч!

Вам – лугі зялёныя
і буслы хвалёныя…
     З імі й мы натхнёныя,
     Жніўнем не замгнёныя.
              х  х  х
Верыў князь-крывіч:
– Воі – закалёныя,
     кожны меч – паніч;
     гонар – наша конніца.
А Дайнека моліцца:
“Памяць – гэта вольніца…
     “Беларусь!” – мой Кліч”.

25.08.2019

Сяргей Панізьнік

Ілюстрацыя: 

Аўтограф Леаніда Дайнекі на падараванай ім кнізе для Музея Радзімазнаўства ў м. Лявонпаль Мёрскага р-на Віцебскай вобл., заснаванага Сяргеем Панізьнікам 27.09.1999 г.: 

"Музею Радзімазнаўства
 ў Лявонпалі – ад усёй душы!  
Вам – 5 год   
Няхай будзе  – 500!!!
  Буслам 21-га веку –
  Ад Лявона Дайнекі! 
    Ляціце высока 
    Над лугам зялёным!
    Мы ўсе – Лявоны. 
    Слава Лявонам!"

Л. Дайнека 19/07/2004

Прочитано 126 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии