Вторник, 14 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Напамін пра добрае сяброўства: Зульфія – народная паэтэса Узбекістана            

У гады Вялікай Айчыннай вайны вялікая група беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце. Сярод гэтай грамады была і сям’я народнага песняра Якуба Коласа. Ташкент стаў сапраўдным родным домам для пісьменніка. У Ташкенце друкаваліся на рускай і ўзбекскай мовах яго творы. Выйшлі дзве кнігі. У сталіцы Узбекістана Колас пасябраваў, пазнаёміўся і з многімі дзеячамі культуры, пісьменнікамі. У тым ліку – і з таленавітым творцам паэтэсай Зульфіёй. Знаходзілася ў эвакуацыі і беларуская дзіцячая пісьменніца Эдзі Агняцвет. І ў яе склаліся добрыя стасункі з узбекскай каляжанкай. Так беларусы і беларускасць увайшлі ў дом Зульфіі, у яе свядомасць.

Пасля вайны паэтэса не аднойчы прыязджала ў Мінск,  вандравала па розных куточках нашай Беларусі. Напісала некалькі «беларускіх» вершаў. У Мінску пабачыла свет дзве кнігі Зульфіі ў перакладзе на беларускую мову. Ды і сама паэтэса пераклала на ўзбекскую мову вершы паэтаў Беларусі.

Цяпер вось, магчыма, з’явіцца трэцяя «беларуская» кніга народнай паэтэсы Узбекістана. Ладную падборку вершаў Зульфіі, адрасаваных дзіцячаму чытачу, пераклаў на беларускую мову Генадзь Аўласенка. Адзін з твораў мы і прапануем увазе чытачоў «Созвучия».

 

Алесь Карлюкевіч

 

Зульфія

 

 

Рубаб* у Артэку

 

Сёння дзень на цуды здатны,

Сонца ў небе танчыць лоўка.

Алішэр – спартсмен, выдатнік –

У Артэк ляціць з путёўкай.

 

Як жа тут не весяліцца!

Самалёт у Крым імчыцца,

І рубаб, як сябар верны,

Неразлучны з Алішэрам.

 

Вось Мядзведзь-гара, дзе мора

Сінь нябёсаў паўтарае.

Песні, жарты, смех, гаворка

Тут да ночы не змаўкаюць.

 

Хвалі б’юць аб бераг з сілай,

Пыршчуць пенай вадзяною.

Ды стаіціь скала-асілак,

Ёй не страшны гнеў прыбою.

 

Вецер, ты паслухай толькі

Рытмы андыжанскай полькі.

Струны Алішэр кранае

І рубаб звініць, спявае.

 

Выйшаў тут у круг вясёлы

Смуглатвары госць іспанскі…

Дзеці з Бірмы і з Анголы

Танчаць танец андыжанскі.

 

З усяго, здаецца, свету

Тут Артэк гасцей збірае.

Карагод вядзе планета,

Алішэр ёй польку грае.

 

І над Чорным морам слаўным

Ад світанку да змяркання

Песня чуецца рубаба,

Як Ташкента прывітанне.

 

*Рубаб – усходні музычны інструмент

 

З узбекскай. Пераклад  Генадзя Аўласенкі

Прочитано 137 раз