Среда, 13 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Каміль Камал малюе Сюй Чжымо

Сёння шмат гавораць пра развіццё стасункаў паміж мастакамі Беларусі і Кітая. У Паднябесную едуць нашы скульптары, графікі, жывапісцы. Відавочна, што іх прыцягвае нешта новае і дагэтуль невядомае. Беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч, напрыклад, спрабуе маляваць у тэхніцы кітайскага жывапісу. І пры гэтым вылучае ў сваіх карцінах беларускія сюжэты. Як скульптары ў розныя гады працавалі ў Кітаі Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў.

Каміль Камал – па нацыянальнасці азербайджанец. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургу. Дарэчы, адным з яго настаўнікаў быў ураджэнец Беларусі – Яўсей Майсеенка. Доўгі час Каміль Камал жыве і працуе ў Беларусі. У апошні год творцу прыцягвае кітайская тэма. Мастак аформіў некалькі вершаваных зборнікаў для серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”: ужо пабачылі свет кнігі Лі Цінчжаа, Ван Гочжэня, Мэн Хаажаня з афармленнем Каміля Камала. Рыхтуецца да друку зборнік Сюй Чжымо – таксама з ілюстрацыямі беларускага азербайджанца.

​А самая апошняя работа на кітайскую тэму – партрэт Сюй Чжымо, – расказвае Каміль Камал. – Мяне не мог не ўразіць яго лёс. Пражыў усяго трыццаць з нечым гадоў, а паспеў напісаць такія выразныя, яркія, запамінальныя вершы. Малюючы Сюй Чжымо, я доўга разважыў пра блізкага і зразумелага мне азербайджанскага класіка Нізамі. Што яднае гэтых творцаў рознай вядомасці, творцаў розных эпох? На мой прыватны погляд, іх яднае сапраўднасць, далучанасць да таямніц жыцця і таямніц, якія не кожнаму відаць недзе там, за даляглядамі. Радкі вялікіх паэтаў – заўсёды бы камні, што рэльефна рассякаюць прастору света. Рысы маладосці, якія я хацеў выкласці ў патрэце Сюй Чжымо, для мяне асабіста спалучаны з кароткімі штрыхамі спасціжэння крынічнасці яго вялікай паэзіі, адпаведна – крынічнасці, чысціні ва ўспрыняцці навакольных падзей і з’яў.

Сюй Чжымо прайшоў школу паэзіі ў ЗША і Вялікабрытаніі. Вярнуўшыся на радзіму, заснаваў таварыства маладых паэтаў. Прыўнёс многа новага ў кітайскую нгацыянальную паэзію. І зараз вершы Сюй Чжымо – пратсора прыцягнення ўвагі маладых літаратараў Кітая. А цяпер вось – адпаведна і літаратараў Беларусі.

А якія яшчэ персанажы кітайскай літаратуры, культуры прыцягваюць вашу ўвагу? – пытаюся ў Каміля Камала.

Я намаляваў і партрэт Ван Гочжэня. Зрабіў накіды да партрэта Гао Мана – ён шмат гадоў узначальваў рэдакцыю часопіса “Сусветная літаратура”, які выходзіў і працягвае выходзіць пры Кітайскай Акадэміі сацыяльных навук. Вядомы перакладчык рускай, украінскай, беларускай паэзіі на кітайскую мову, ён яшчэ з’яўляецца і аўтарам некалькіх гарфічных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч, Максіма Танка, Навума Гальпяровіча. Павінны ж мы аддзячыць таленавітаму мастаку слова і таленавітаму каліграфу за ўвагу да Беларусі, беларускага мастацкага свету. Намаляваў таксама і філосафа Лао Цзы, выказванні якога мяне даўно цікавяць і хвалююць. Увогуле мару пра тое, каб наведаць Кітай, на свае вочы ўбачыць вялікую, цікавую краіну. Магчыма, такая паездка прынясе мне новыя сюжэты і як кніжнаму графіку.

Уважлівае знаёмства са зробленым Камілем Камалам у кітайскай тэме пераконвае, што з часам мог бы з’явіцца і адмысловы мастацкі альбом яго графічнага парчытання паэзіі творцаў з Паднябеснай.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 728 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии