Четверг, 27 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Знаёмцеся: лірычны і грамадзянскі паэт Бангладэш

  • Воскресенье, 11 ноября 2018 22:55
  • Автор  Сугучча

Лалон – імя паэта, якога ў Бангладэш ведае кожны грамадзянін. І нават ведае той з шэрагаў шматмільённага народа, хто не валодае пісьменнасцю, не ўмее чытаць. У яго, Лалона,  вершах здолела змясціцца ўсё – філасофія, сімвалы сацыяльнага пратэсту супраць гвалту, насілля, супраць жорсткасці і нясправядлівасці. І яшчэ – адметная лірычная плынь, цяпло і вечнасць кахання.

У XIX стагоддзі бангладэшскі, бенгальскі паэт валадарыў свядомасцю ці не кожнага свайго суайчынніка. Сучаснікі Лалона зрабілі ўсё магчымае, каб у няпростых умовах адсутнасці ў бангладэшцаў правоў на волю і незалежнасць слова паэта захавалася ў часе і прасторы і дайшло да нашчадкаў. Не толькі і хутчэй не праз публікацыі, а – праз песні, праз пераказ з вуснаў у вусны. Тонкі лірык і высокага гарту грамадзянін, паэт здолеў закрануць самыя патаемныя струны сэрцаў і душ бангладэшцаў. Мастака слова, сапраўднае імя якога – Лалон Шах, часта называюць факірам. І калі ён сапраўды факір, то хутчэй – духоўны… Дарэчы, паэт быў… непісьменным. Так, пражыў творца, філосаф, змагар супраць каст і кансерватызму мышлення, даволі доўга – нарадзіўся ў 1774 годзе, памёр у 1890-м годзе. Але не стагоддзе “з хвосцікам” вывела яго ў шэрагі адвечных класікаў… Лалон Шах не баяўся парушаць традыцыі, паэт імкнуўся разбураць стэрэатыпы. Пачытайце яго вершы ў перакладзе на беларускую мову Марыі Кобец – і паспрабуйце разам з перакладчыцай зразумець паэта-класіка, і зазірнуць у лёс шматпакутнага народа Бангладэш. Вершы Лалона ўпершыню перакладаюцца на беларускую мову. Спадзяюся, гэтая Інтэрнэт-публікацыя стане пачаткам уваходжання творчасці легендарнага паэта ў беларускую прастору.

Дарэчы, старая бенгальская паэзія знаёмая ў Беларусі хіба што праз пераклады з індыйскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Рабіндраната Тагора (пачатак пакладзены ў 1920-ыя гг.). Апошнім часам з’явілася ў Беларусі і некалькі публікацый Казі Назруло Іслама (да атрымання Бангладэш незалежнасці ён жыў у Індыі; апошнія свае гады правёў у сталіцы Бангладэш – у горадзе Дака). Яго творы пераклалі Марыя Кобец, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч. Вось, лічы, і ўсё… Будзем верыць у працяг…

 

Алесь Карлюкевіч

 

 

Невядомая птушка

 

Невядомая птушка ў клетцы...

Як трапляе яна туды, як пакідае яе?

Злаві б яе я, што  б зрабіў, напэўна,

калі б мог?..

Я б закаваў у ланцугі яе ногі.

Невядомая птушка ў клетцы...

Як трапляе яна туды, як пакідае яе?

 

Ёсць восем пакояў з дзевяццю дзвярыма,

З разьбянымі рашоткамі між імі.

Ёсць цэнтральны двор і зала люстэркаў.

Невядомая птушка ў клетцы...

Як трапляе яна туды, як пакідае яе?

 

Птушка сябе б так не паводзіла,

Калі б не мая няўдача…

І птушка прарвалася нават праз клетку

І паляцела кудысь.

Невядомая птушка ў клетцы...

Як трапляе яна туды, як пакідае яе?

 

О, розум, ты б жыў з вялікімі надзеямі,

Але клетка твая –  з сырога бамбука.

Калісьці гэтая клетка зламаецца і ўпадзе.

Лалон кажа: “Дзверы прыадчынены, птушка паляцела!”

Невядомая птушка ў клетцы...

Як трапляе яна туды, як пакідае яе?

 

Калі Рака Часу высахне…

 

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне.

Калі Рака Часу высахне  спыніцца і час на  самаўдасканаленне,  духоўнае прасвятленне.

Дык чаму ж Вы не парупіліся пра тое, каб самаўдасканаліцца своечасова?

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне.

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне,  духоўнае прасвятленне.

 

О, мой розум, хіба ж ты не ведаеш: калі  лагуна стане без вады, то і рыба сыдзе адтуль!

Які сэнс ва ўзвядзенні дамбы на вусці ракі, калі ўсё наўкол абмялела!

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне.

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на  самаўдасканаленне,  духоўнае прасвятленне.

 

Навошта ўкладаць бескарысную працу ў марнае земляробства,

які сэнс у несвоечасовай сяўбе?!

І нават калі расліны ўздымуцца, дзякуючы моцнаму семені,

ураджай не саспее!

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне.

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на  самаўдасканаленне,  духоўнае прасвятленне.

 

І настане дзень, калі поўня ўвойдзе ў Дзень цёмнага Месяца,

гэта будзе канец свету.

Лалон кажа, што гэта будзе пара, калі Рака часу спыніцца.

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на самаўдасканаленне.

Калі Рака Часу высахне, спыніцца і час на  самаўдасканаленне,  духоўнае прасвятленне.

     

Пераклад з бенгальскай мовы Марыі Кобец

Ілюстрацыя: адзіны прыжыццёвы партрэт Лалона, намаляваны на чоўне на рацэ Падма

Прочитано 56 раз Последнее изменение Воскресенье, 11 ноября 2018 22:55
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии