Среда, 17 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Скарыны да Юліі Алейчанка

  • Суббота, 19 января 2019 11:37
  • Автор  Сугучча

Валеры Тургай – вядомы чувашскі паэт, перакладчык, публіцыст. Менавіта ён сёння выбудоўвае, робіць трывалым беларуска-чувашскі літаратурны мост. Робіць гэта, як сведчаць яго чувашскія калегі, упэўнена, з добрым веданнем справы, з цудоўным мастацкім густам.

Новы падарунак Валеры Тургая чувашскаму чытачу – падрыхтаваная да друку кніга “Любоў мая – Беларусь” (яна вось-вось пабачыць свет у адной з друкарняў Чабаксар).

120 старонак складае аўтарская анталогія перакладаў беларускага слова на чувашскую мову. Адкрываецца зборнік урыўкам з прадмовы Ф. Скарыны да “Кнігі Юдзіф”. Далей ідуць вершы Максіма Багдановіча, народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна. А таксама – Міколы Купрэева, Анатоля Грачанікава, Генадзя Бураўкіна, Навума Гальпяровіча, Яўгеніі Янішчыц, Міхася Пазнякова, Анатоля Сыса, Віктара Шніпа, Алеся Бадака, Марыі Кобец, Таццяны Сівец, Валерыі Радунь, Юліі Алейчанка. Найболей ёмістым з’яўляецца раздзел перакладаў з паэзіі Янкі Купалы, у які ўвайшлі, акрамя асобных вершаў, і 22 купалаўскіх санеты. “Працуючы над санетамі, – расказвае Валеры Тургай, – я кансультаваўся з Літаратурным музеем Янкі Купалы, яго дырэктарам Аленай Ляшковіч. Увогуле, ўдзячны беларускім сябрам за падказку зрабіць пераклад такога яркага, вобразнага купалаўскага цыкла. Ведаю, што раней выходзіла кніга санетаў Купалы на розных мовах народаў свету. І, мяркую, спадзяюся, што яшчэ і ў Мінску ў новым выданні кнігі Янкі Купалы “Санеты” на мовах свету” з’явіцца і маё чувашскае пераўвасабленне, маё чувашскае прачытанне неўміручых твораў геніяльнага беларускага паэта”.

Застаецца дадаць, што і ў Беларусі перакладчыкі ўважлівыя да творчасці Валеры Тургая. Яго вершы па-беларуску друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Ёмістая падборка перакладаў чувашскага паэта рыхтуецца да друку ў часопісе “Полымя”. А “Мастацкая літаратура” у серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” запланавала выпуск асобнага зборніка вершаў Валеры Тургая.

Сяргей Шычко

Прочитано 85 раз Последнее изменение Суббота, 19 января 2019 11:38
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии