Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэтычнае знаёмства з Хакасіяй

  • Вторник, 30 апреля 2019 10:40
  • Автор  Созвучие

У чацвёртым нумары часопіса «Полымя» за 2019 год надрукавана паэма хакаскай паэтэсы Наталлі Ахпашавай «Закладнік часу» ў перакладзе на беларускую мову Святланы Быкавай. Публікацыі папярэднічае ўступнае слова Міколы Берлежа «Знаёмства з Хакасіяй. Без прыкрас…»

«Становяцца явай таемныя сны – / няма ў тым ні волі маёй, ні віны./ Як хвалі, плывуць яны з цемры начэй, / сапраўднасці, праўды штодзённай ярчэй…» Наталля Ахпашава піша на рускай мове. Але кожны радок яе шчырай, пранізлівай паэзіі – сведчанне далучанасці да нацыянальнай культуры, нацыянальнай літаратуры Хакасіі. Нарадзілася паэтэса ў 1960 годзе ў Аскізе Хакаскай аўтаномнай вобласці. Працавала журналісткай. Хаця па адукацыі інжынер-электрык. Але, пэўна ж, гэта той выпадак, калі лірык перамог фізіка. У 1992 – 1998 гг. Н. Ахпашава ўзначальвала Саюз пісьменнікаў Хакасіі. Паэтэсе нададзена званне заслужанага работніка культуры Рэспублікі Хакасія.

Будзем спадзявацца, што красавіцкая «палымянская» публікацыя паэмы «Закладнік часу» – толькі пачатак грунтоўнага знаёмства ў Беларусі з паэзіяй Хакасіі.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 53 раз Последнее изменение Вторник, 30 апреля 2019 11:30
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии