Понедельник, 18 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шматгалоссе. «Паэты планеты»: На сувязі – Аўстрыя

  • Воскресенье, 08 сентября 2019 18:36
  • Автор  Сугучча

«Бібліятэка» Выдаўца Зміцера Коласа папоўнілася сімпатычным па зместу і не меней цікавым па перакладчыцкаму беларускамоўнаму красамоўству зборнікам вершаў аўстрыйскага паэта Геарга Тракля.

«Мы – дзеці ценю ад дыхання/ У вечным згублены, адны,/ Ахвяры, поўныя нязнання, – / Каму прынесены яны», – радок за радком, крок за крокам шпацыруе Васіль Сёмуха следам за класікам. За класікам, якога ў пасляслоў’і на вокладцы беларускае выдавецтва ахарактарызавала наступным чынам: «… адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю». Амаль 50 твораў сабрана ў беларускай кнізе Г. Тракля. Поруч з перакладамі Васіля Сёмухі тут сабраны пераўвасабленні, здзейсненыя Лявонам Баршчэўскім.

Нагадаем, што рэдкалегію серыі складаюць Л. Баршчэўскі, Зм. Колас, В. Сёмуха, А. Хадановіч, Г. Янкута, у кожнага з якіх – высокі аўтарытэт ў школе беларускага мастацкага перакладу. У творчым праекце «Паэты планеты» пабачылі свет ужо болей 50 кніг. Сярод перакладчыкаў, якія працуюць для серыі, – Алесь Разанаў, Макс Шчур, Алеся Башарымава, Наталля Паваляева, Ганна Янкута. Здараецца, у «Паэтах планеты» змяшчаюцца і пераклады ранейшыях дзесяцігоддзяў, зробленыя сапраўднымі майстрамі беларускага прыгожага пісьменства.

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 54 раз Последнее изменение Воскресенье, 08 сентября 2019 18:44
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии