Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Яцака Палкевіча

  • Пятница, 30 августа 2019 01:58

29 жніўня ў Доме кнігі “Светач” адбылася прэзентацыі кнігі “Па бездаражы свету” рэпарцёра, вандроўніка, доктара геаграфічных навук Яцака Палкевіча. У ходзе сустрэчы, якую мадэраваў пісьменнік Валерый Казакоў, даследчык адказаў на пытанні прысутных пра асаблівасці выжывання ў экстрымальных умовах, трэвэл-журналістыку і сакрэты неадольнай любові да жыцця.

Яцак Палкевіч нарадзіўся ў 1942 г. у працоўным лагеры ў Германіі. Пачаў вандраваць у якасці афіцэра на гандлёвым судне. Працаваў інспектарам па дабычы дыяментаў і золата. У 1975 г. скончыў Школу журналістыкі ў Мілане. Кіраваў экспедыцыямі праз Гобі, Сахару, Барнэа. Глыбока вывучаў Сібір, удакладняў лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй. На шлюпцы перасёк Атлантычны акіян. У 1996 г. вынікі даследавання членаў экспедыцыі Палкевіча дазволілі ўдакладніць працягласць Амазонкі (падоўжыць яе да 7000 км), за што Яцак быў узнагароджаны ордэнам “За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай” і польскім “Залатым Крыжам Заслугі”. Не менш важныя ўнёскі вандроўніка і ў “трэнерскую працу”: ён рыхтаваў членаў антытэрарыстычных арганізацый ва ўмовах джунгляў і пустэльняў, супрацоўнічаў са службамі МНС розных краін.

З’яўляецца аўтарам 30 унікальных кніг, з улікам перакладаў на мову свету іх лік набліжаецца да 800. У 1998 г. атрымаў Гран-Пры “Бурштынавага Матылька” за лепшую кнігу пра вандроўкі. А ў 2010 г. Папа Бенедыкт VI уручыў яму залаты крыж Pro Ecclesia et Pontifice.

На дадзены момант Яцак Палкевіч фактычна жыве на два гарады: італьянскі Басана-дэль-Грапа і польская Варшава. Жанаты на італьянскай мастачцы-культуролагу, мае двух сыноў. Паўнавартасны візіт у Беларусь у яго ўпершыню (не лічачы кароткіх дзелавых наведванняў). Плануецца ўдзел даследчыка ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.  

 

Юлія Алейчанка

Фота Марыны Варабей

Прочитано 713 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии