Вторник, 19 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Пісьменнікі Слонімскай зямлі”: калекцыі нараджаюцца зараз

  • Понедельник, 02 сентября 2019 08:55

Невялікім накладам выдадзены набор паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі” – чацвёрты выпуск у серыі “Мая малая радзіма”.

Выдавец А. Хахол. Адрас – Баранавічы. Афармленне належыць В. Шацерніку. Друк лічбавы. Наклад – 99 асобнікаў. Аўтарам тэксту “Літаратурная Слонімшчына” з’яўляецца Сяргей Чыгрын – вядомы ў Слоніме, на Гродзеншчыне і ва ўсёй Беларусі краязнаўца, публіцыст, паэт, перакладчык, драматург, аўтар многіх кніг.

Чые партрэты ўвайшлі ў набор паштовак? Паэтэсы Валянціны Ададуравай (1941 – 1995), якая нарадзілася ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Працавала настаўніцай на Зэльвеншчыне. Пры жыцці выдала ўсяго толькі адзін паэтычны зборнік – “Глыбінка” (1994). Паэта Анатоля Іверса (1912 – 1999). Нарадзіўся ў Чамярах Слонімскага раёна. Вучыўся ў Віленскай, Клецкай і Навагрудскай гімназіях. Выдаў зборнікі паэзіі “Песні на загонах”, “З пройдзеных дарог”, “Жыву ў бацькоўскім краі”, “Прыдарожныя сосны”, “Травень” і іншыя кнігі. Паэта Алеся Сучка (1916 – 1993). Нарадзіўся ў Чувашыі, дзе бацькі былі ў эвакуацыі ў час Першай Сусветнай вайны. Працаваў у раённай газеце, старшынёй сельскага Савета, на чыгуначнай станцыі Азярніца. У 2012 годзе выйшла кніга А. Сучка “Захацелася шчасця”. Паэта, празаіка, перакладчыка, літаратуразнаўцы Алега Лойкі (1931 – 2008). Нарадзіўся славуты літаратар у Слоніме. Доктар філалагічных навук, прафесар. Пры жыцці напісаў і выдаў 101 (!) кнігу паэзіі, перакладаў, літаратурна-крытычных і літаратуразнаўчых зборнікаў, манаграфій. За раман-эсэ “Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае” быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Паэта, краязнаўцы Васіля Супруна (1926 – 2007), які нарадзіўся ў слонімскай вёсцы Глоўсевічы. Выдаў кнігі “Крык”, “Рэха абуджаных дзён”, “За смугою часу”, “Жыць ля Беларусі”… Літаратуразнаўцы, фалькларыста, этнографа, краязнаўцы Янкі Саламевіча (1938 – 2012), аўтара, збіральніка легендарнага “Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI – XX стст.” Нарадзіўся Янка Саламевіч у вёсцы Малая Кракотка Слонімскага раёна. Паэта, празаіка, публіцыста Івана Сяргейчыка (1949 – 2006), які нарадзіўся на Зэльвеншчыне. Ваяваў у Афганістане. Двойчы. Аўтар кнігі “Горкі пыл Гіндукуша” (1991). Паэта Сяргея Дарожнага (1909 – 1943). Выдаў шэраг паэтычных зборнікаў. У 1936 годзе быў рэпрэcаваны. Памёр у Камсамольску-на-Амуры. Паэта Гальяша Леўчыка (1880 – 1944), які нарадзіўся ў Слоніме. Друкавацца пачаў у “Нашай ніве” у 1908 годзе. У 1912 годзе выдаў кнігу вершаў  “Чыжык беларускі”. Паэта, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўцы Міколы Арочкі (1930 – 2013), які нарадзіўся ў вёсцы Вецявічы. Напісаў і выдаў дзесяткі кніг паэзіі, прозы, перакладаў, літаратурна-крытычных і гісторыка-літаратурных артыкулаў. Доктар філалагічных навук. Паэта, літаратуразнаўцы Івана Чыгрына (1931 – 2006), які нарадзіўся ў вёсцы Чамяры. Кандыдат філалагічных навук, аўтар некалькіх кніг. Пісьменніка Кандрата Лейкі (1860 – 1921). У 2015 годзе ў Мінску пабачыла свет яго кніга выбраных твораў “Пан Трудоўскі”.

Выданне слонімскіх паштовак – добры прыклад для філакартычнай руплівасці ў іншых рэгіёнах нашай краіны. Такія праекты патрэбны і дзеля ўшанавання памяці, і дзеля таго, каб ў школы, іншыя адукацыйныя, выхаваўчыя інстытуты ішлі выразныя ілюстрацыйныя матэрыялы. Такія паштоўкі могуць быць добрым суправаджэннем у выкладанні беларускай літаратуры. Увага да рэгіёназнаўчых, мясцовых акалічнасцяў заўсёды спрыяе пашырэнню цікаўнасці ў авалодванні тым ці іншым прадметам. Сяргей Чыгрын зрабіў выключна важную справу, ніколькі не меншую за напісанне кнігі.

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 739 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии