Вторник, 12 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шматгалоссе паэзіі: Галоўная асоба шведскага мадэрнізму

  • Пятница, 13 сентября 2019 13:07

У серыі Выдаўца Змітра Коласа «Паэты планеты», якая ўжо ўяўляе сабой сапраўдную бібліятэку сусветнай паэзіі, – навінка. Гэтым разам – зборнік шведскамоўнай фінскай паэтэсы Эдыт Сёдэргран (1892 – 1923).

«Ты шукаў ветку,/ а знайшоў плод./ Ты шукаў крыніцу,/ а знайшоў мора./ Ты шукаў жанчыну,/ а знайшоў душу – / ты расчараваны.» Творы адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму «Выбраная паэзія» пераклалі Алеся Башарымава і Наталля Паваляева. «Коласаўская» серыя сапраўды ўпрыгожана адметным зборнікам, які злучае і розныя часіны, і розныя паэтычныя культуры. На вокладцы ваыдання – партрэт Эдыт Сёдэргран у капелюшы з пяром. Аўтар партрэта, напісанага ў 1917 годзе, – Кладзіна Рос.

«Бачыла я дрэва, вышэйшае за ўсе іншыя,/ усё ў недасяжных шышках;/ бачыла храм вялікі з рознасцежанымі дзвярыма,/ і кожны, хто з іх выходзіў, быў бледны і дужы, / гатовы да смерці;/ бачыла жанчыну нарумяненую, што, усміхаючыся,/ гуляла ў цыркі: ці ёй пашанцуе? –/ і бачыла я, што яна прайграла./ І вакол усяго быў накрэслены круг,/ які не пераступіць нікому».

Пры жыцці ў Эдыт Сёдэргран выйшла толькі адна паэтычная кніга. І яна была варожа ўспрынята крытыкай. Але час, дзесяцігоддзі, якія прайшлі пасля зямнога жыцця таленавітага творцы, засведчылі ўнікальнасць яе таленту, прыўзнялі яе наватарства на недасягальныя вышыні. І сёння паэзія вечна юнай Эдыт, якая, між іншым, пачынала пісаць вершы і па-руску (нарадзілася ў Петраградзе), і па-французску, і па-нямецку, падаецца надзіва сучаснай і актуальнай, здольнай захапляць і ўражваць і ў перакладах на беларускую мову.

Выданню кнігі ў серыі «Паэты планеты» (наклад – 250 асобнікаў) паспрыяла Фінскае літаратурнае таварыства ФІЛІ – Фінскі Літаратурны Абмен Фінскага міністэрства Адукацыі.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 924 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии