Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Польскі пісьменнік Багуслаў Адамовіч нарадзіўся ў Мінску

  • Среда, 25 сентября 2019 08:30

Нячаста ў беларуска-польскіх літаратурных стасунках згадваецца імя польскага паэта, празаіка, мастака Багуслава Адамовіча (1870 – 1944), які нарадзіўся ў Мінску.

13 студзеня 2020 года – 150 гадоў з дня нараджэння гэтага неардынарнага творчага чалавека. Давайце паспрабуем узгадаць хаця б некаторыя згадкі яго жыцця. У Польшчы Багуслаў Адамовіч лічыцца яркім прадстаўніком парнаскай школы, прадстаўніком сімвалізму, імпрэсіянізму. А яшчэ – польскай патрыятычнай паэзіі і фантастычнай літаратуры жахаў.

Жывапіс наш суайчыннік  вывучаў у Парыжы. Каля 1911 года вярнуўся ў Мінск. З 1918 па 1920 гады быў галоўным рэдактарам аднаго з мінскіх перыядычных выданняў на польскай мове. З 1920 года – у Варшаве. Пасля Варшаўскага паўстання 1944 года быў прымусова эвакуіраваны немцамі з польскай сталіцы. Пасля сляды пісьменніка і мастака згубіліся. Так што, 1944 год лічыцца годам яго смерці.

Першыя паэтычныя кнігі Б. Адамовіча – «Гульня ўяўленняў» (1893) і «Мелодыі» (1897). Ужо ў блізкі да нас час, у 1985 годзе, паэзія Багуслава Адамовіча перавыдадзена асобным томам, што сведчыць пра цікаўнасць і сучасніка да спадчыны, здавалася б, даўно забытага літаратара. Крытыкі пераконваюць, што сачыненні аўтара «Гульні ўяўленняў» дзеляцца на два розных накірункі. У першым творца канцэнтруе сваю ўвагу на эратызме і некрафільстве з лёгкім сатанінскім адценнем. На развіццё гэтага творчага шляху паўплываў, несумненна, Эдгар По, паўплывала перакананне пра знікненне, выраджэнне чалавечага розуму, што было ўласціва тагачаснаму руху Маладой Польшчы. Адлюстроўваючы ў дэталях сэксуальную прачуласць, паэзія Б. Адамовіча спалучала жыццёвыя жаданні са смерцю. Другі накірунак у творчасці польскага пісьменніка – метафізічны і гісторыка-філасофскі рэлятывізм, выразна акрэсленае бачанне сацыяльнай несправядлівасці. Тут ужо відавочнымі з’яўляюцца ўплывы Тадэвуша Мінчынскага, Антонія Ланге, урокі вялікага польскага паэта Юліуша Славацкага. У гэтым накірунку Б. Адамовіч аддзяляе сябе ад паплечнікаў па Маладой Польшчы, набліжаецца да пазітывізму.

Багуслаў Адамовіч – аўтар кніг прозы «У старым двары» (першая назва фантастычнай аповесці – «Вайна з духамі»), «Несмяротнае глупства», «Вясёлы маршалак», «Трыумф жоўтых» (альбо – «Свет у жоўтым»).

Зараз у беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным друку рыхтуецца некалькі падборак перакладаў вершаў польскага паэта, які нарадзіўся ў Мінску. Можа быць, гэта і стане вяртаннем Багуслава Адамовіча ў Беларусь праз стагоддзе?..

Кастусь Хадыка

Прочитано 475 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии