Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Другое мінскае выданне “Маёй залатой Бенгаліі”

  • Суббота, 06 апреля 2019 13:16
  • Автор 

Яшчэ зусім нядаўна да чытача – якраз у пярэдадзень XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым 2019 года – прыйшоў зборнік аднаго верша лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1913 год Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія” на мовах свету”.  І вось паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа аддрукаваў другое выданне гэтай па-свойму ўнікальнай кнігі.

У новае выданне дадаўся яшчэ адзін пераклад легендарнага верша – на інгушскую мову. Такім чынам, у зборніку – арыгінал верша на бенгальскай мове і яшчэ пераклады на 50 моў. На беларускую (нагадаем: у кнізе – пяць перакладаў, якія ажыццявілі Сяргей Панізнік, Надзея Салодкая, Марыя Кобец, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч), азербайджанскую, англійскую, грэчаскую, грузінскую, арабскую, рускую, аварскую, агульскую, балкарскую, башкірскую, даргінскую і іншыя мовы народаў Расіі, народаў свету.

Разам паядналіся паэты, перакладчыкі, разам паядналіся розныя нацыянальныя культуры, народы, краіны… “Мая залатая Бенгалія”  -- слова любові, якое так шырока пайшло ў свет, што праз многія дзесяцігоддзі верш вялікага Тагора стаў гімнам новай краіны, гімнам Бангладэш. І гэта адчулі перакладчыкі з розных куточкаў свету. “О мая залатая Бенгалія,/ Закаханы ў цябе я да смерці!/ Неба павевы заўжды – у душы/ Гучаць мне мелодыямі на флейце./ О маці, у мангавых пушчах тваіх/ Вясной напаўняю я чарамі ўздых./ Ах!/ Матуля, гляджу на асеннія сенажаці:/ Палоняць прыгоствы, зямелькі багацці…” (Пераклад Сяргея Панізніка).

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 37 раз Последнее изменение Пятница, 26 апреля 2019 16:29
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии