Понедельник, 22 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Балкарцы прачытаюць Максіма Багдановіча на роднай мове

  • Среда, 16 января 2019 14:29
  • Автор  Сугучча

У Нальчыку (сталіца Кабардзіна-Балкарыі) выходзіць кніга беларускай паэзіі і прозы на балкарскай мове. Балкарцы (іх у свеце крыху болей за 60 тысяч) прачытаюць на роднай мове вершы Максіма Багдановіча. І не толькі. 

Анталогію з твораў беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў склаў выдатны балкарскі паэт і перакладчык, вядомы ў Кабардзіна-Балкарыі арганізатар выдавецкай справы Саліх Гуртуеў.

— Я назваў кнігу-сустрэчу з беларусамі «Мае беларускія госці», — расказвае пісьменнік з Нальчыка. — Госць — самы дарагі чалавек у балкарцаў, на Каўказе. Для госця мы гатовы зрабіць неймаверна шмат, каб ён палюбіў наш край, нашу старонку, знайшоў прыцягальныя адметнасці. І зараз я запрасіў у якасці гасцей у нацыянальны свет балкарцаў, паяднаўшы беларускі і балкарскі мастацкі свет, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Кандрата Крапіву, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанку, Аляксея Пысіна, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна. Знайшлося месца на старонках кнігі перакладаў, якую я рыхтаваў досыць працяглы час, і сучасным беларускім пісьменнікам. У зборнік увойдуць мае пераклады паэзіі і прозы Навума Гальпяровіча, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Алеся Бадака, Людмілы Рублеўскай, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Алёны Стэльмах, Іны Фраловай, Валерыі Радунь. З вялікай цікавасцю працаваў над перакладамі ўрыўка з рамана Мікалая Чаргінца, апавядання Алега Ждана. Спадзяюся, што ў гэтай аўтарскай анталогіі перакладаў будзе свой чытач. Дзякуй усім беларусам, хто нешта падказваў мне, хто дапамагаў падбіраць творы для перакладу!

Кніга перакладаў Саліха Гуртуева «Мае беларускія госці» павінна пабачыць свет у студзені 2019 года.

Дарэчы, трэба заўважыць, што ў апошнія некалькі гадоў кнігі беларускіх пісьменнікаў (як аднаго аўтара, так і калектыўныя) пабачылі свет у Чэхіі, Славакіі, Сербіі, у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі — Татарстане, Калмыкіі, Чачэнскай Рэспубліцы.

Сяргей Шычко

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 32 раз Последнее изменение Среда, 16 января 2019 14:31
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии