Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Нашы надзеі жывыя, пакуль мы плачам…: 17 ліпеня – дзень нараджэння рускай і беларускай пісьменніцы Любові Турбіной.

Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17 ліпеня 1942 года ў Ашхабадзе. Ваенны час, эвакуацыя… І гэтае маленства назаўжды прывязала яе да Ашхабада, Туркменістана, Цэнтральнай Азіі, да зацікаўленасці цюркамоўным светам. І не выпадкова ў аддзеле па сувязях з літаратурамі народаў СССР і СНД Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1984 – 2000 гады яна займалася вывучэннем стасункаў беларускага мастацкага свету з азербайджанскай, узбекскай, туркменскай нацыянальнымі літаратурамі. Пра гэта былі і яе грунтоўныя, манаграфічнага настрою, манаграфічнага характару артыкулы ў выданні «Весці АН БССР», іншыя публікацыі. Наступнікам у вывучэнні гэтай тэматыкі параіў бы пачынаць са звароту да публікацый Любові Турбіной. Былі і паездкі на Каўказ, у рэспублікі Сярэдняй (ці, як цяпер гавораць, Цэнтральнай) Азіі, а таксама пераклады паэзіі, арыгінальныя вершы, падказаныя зацікаўленасцю Усходам… Але ўсё гэта адбывалася ўжо ў сталым узросце.

А спярша быў цікавы і ў нечым пакручасты шлях, які, здавалася б, не павінен быў прывесці да прафесійных заняткаў мастацкай літаратурай. Вучоба на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абарона дысертацыі па радыёбіялогіі. Першая паэтычная публікацыя – у газеце «Знамя юности», газеце, якая вывела ў вялікі свет многіх вядомых рускіх паэтаў Беларусі. Год першай паэтычнай публікацыі – 1974… Ужо і літаратурная сталасць у некаторых паэтаў у такім узросце прыходзіць. А ў яе, Любові Турбіной, якая на той час здзейснілася як вучоны, – пачатак. І ўсё ж – пачатак вялікай і сур’ёзнай, ладна вымашчанай творчай, літаратурнай, мастацкай дарогі.

У 1981 годзе выходзіць яе першая паэтычная кніга – зборнік вершаў «Вуліца дзяцінства». У 1984 годзе Любоў Мікалаеўна Турбіна прыходзіць на сталую працу ў акадэмічны Інстытут літаратуры. У 1988 годзе – новая кніга: «Горад любові». Пазней – у 2006 годзе – з гэтай назвай убачыць свет яшчэ адна кніга. У 1991 годзе – якраз у год развала савецкай імперыі – выходзіць кніга паэзіі «Наша надзея жывая, калі плачам». У 1993 годзе – зборнік «Сны-гарады», у 1997 – «Чатыры партрэты»… Любоў Турбіна – перакладчыца беларускай, украінскай, балгарскай, туркменскай паэзіі на рускую мову. Зараз пісьменніца жыве Ў Маскве. Працуе ў аддзеле літаратур народаў Расійскай Федэрацыі і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Займаецца беларускай літаратурай. Выдала цікавую літаратурна-крытычную кнігу, дзе знайшлося месца яе развагам пра творчасць Івана Мележа, Анатоля Сыса, Андрэя Федарэнкі, іншых беларускіх пісьменнікаў.

… Застаецца павіншаваць Любоў Мікалаеўну з днём нараджэння і пажадаць ёй заўсёднай далучанасці да Беларусі, беларускай літаратуры! З Днём нараджэння!

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 649 раз