Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Працяг анлайн-чытанняў польскай літаратуры па-беларуску 12 траўня

  • Понедельник, 11 мая 2020 10:16

Тут мы рэактывуем мінулы час
з усімі яго магчымасцямі, а значыць,
і з магчымасцю ачуняць».

Бруна Шульц «Санаторый пад клепсідрай»

 

Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў «сучаснікамі», а замежных сучаснікаў «землякамі». Што і пакажа цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы.

Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва «Логвінаў» цыкл «Санаторый пад клепсідрай» уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаткі. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

Падчас наступнай сустрэчы Андрэй Хадановіч раскажа пра культавага польскага паэта ХХ ст. Збігнева Герберта (1924-1998).

Чаму менавіта ён – найулюбёнейшы лірык у шматлікіх польскіх чытачоў, якія мроілі пра Нобелеўскую ўзнагароду менавіта для яго? Іпастасі Герберта – эрудыта, рамантыка, эксперыментатара, сюррэаліста, (сама)іраніста, класіка, маральнага аўтарытэта. Аўтар між класічным вершам і вершам у прозе. «Прайсці праз вернасць»: тры формулы Герберта. «Гісторыя пішацца пераможцамі» – ці здольны паэт змяніць гэтую логіку? Як Пан Когіта ўвайшоў у сусветную паэзію і чаму вучыць ягонае «пасланне»? Як Герберт зрабіўся «прынцам паэтаў» і чаму паўстала Ліга абароны польскай паэзіі ад Герберта? Як склалася кананічнае «дзевяцікніжжа» паэта і ці змяніла яго партрэт публікацыя вершаў, не сабраных у кнігах пры жыцці аўтара? Вандроўная эсэістыка «варвара» ў садзе еўрапейскай культуры. «Спроба апісання краявіду»: як стварыць травелог і вербалізаваць візуальнае без інтэрнэта і гаджэтаў? Як рэканструяваць Гамэра і Сакрата з дапамогай радыёп’ес? Тры выданні Герберта па-беларуску: ад «Рапарта з Горада ў аблозе» да новага двухтомніка.

Беларускі Герберт у версіях Юрася Бушлякова, Марыны Казлоўскай, Марыі Мартысевіч, Сержа Мінскевіча, Андрэя Хадановіча.

Сустрэча ў прамым эфіры 12 траўня а 17-ай на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку

 

Польскі Інстытут у Мінску у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй цалкам пераносіць сваю дзейнасць у віртуальную прастору. У сувязі з гэтым запрашаем сачыць за інфармацыяй і падзеямі на нашым сайце і старонках у сацыяльных сетках:

www.instpol.by

www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

www.vk.com/instytut_polski_w_minsku

 

Паводле прэс-рэлізу

#stayhome 

#заставайцесядома

Прочитано 691 раз