Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Беларусь памятае»: Светлае імя ўзбекскага паэта

  • Воскресенье, 24 мая 2020 13:17
  • Автор 

У майскія дні да 75-годдзя Вялікай Перамогі мноства мерапрыемстваў урачыстага, юбілейнага характару былі праведзены і ў Лоеўскім раёне, на Гомельшчыне.

На 33-х вуліцах Лоева і іншых паселішчаў Лоеўскага раёна былі размешчаны інфармацыйныя шыльды пра Героеў Савецкага Саюза, партызан і ўдзельнікаў вызвалення краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – у гонар тых, чыімі імёнамі названы вуліцы. Адна з шыльдачак з’явілася і ў вёсцы Казярогі – на вуліцы Султана Джуры. Узбекскі паэт быў цяжка паранены 10 лістапада 1943 года ў баі на тэрыторыі Лоеўскага раёна. І памёр ў медсанбаце, які размяшчаўся ў вёсцы Пустая Града. У гэтым паселішчы спярша і быў пахаваны. Незадоўга перад смерцю 33-гадовы ўзбекскі воін і паэт напісаў верш «Пісьмо з фронта», прысвечаны Беларусі.

Лоеўская вёска Казярогі стала сапраўдным адрасам узбекскай літаратуры у Беларусі. Зямлю з магілы паэта у свой час беларускія пісьменнікі перадалі ва Узбекістан. На беларускую мову перакладзены некаторыя творы Султана Джуры. З чулымі душэўнымі, сардэчнымі перажываннямі іх пераўвасобілі на мову Купалы беларускія паэты Анатоль Астрэйка, Канстанцін Паўтаржыцкі, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Кастусь Цвірка.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 101 раз