Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыццё юбілейнай выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”

  • Вторник, 18 декабря 2018 10:19
  • Автор  Сугучча

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца выстава “«Маніхвэст» Рэспублікі”, прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння БССР. Адкрыецца  яна 21 снежня а 16-й гадзіне і будзе працаваць да 15 сакавіка.

Пачатак ХХ ст. быў насычаны шматлікімі сусветнымі падзеямі, якія лёсавызначальна паўплывалі на гісторыю сучаснай Беларусі. Першая сусветная вайна і рэвалюцыі 1917 г. прывялі да краху вялікіх імперый, стварылі новыя магчымасці для фарміравання нацыянальных дзяржаў. З таго часу бярэ пачатак і сучасная беларуская дзяржаўнасць.

Тэматычныя раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць знакавыя падзеі таго перыяду. Кропкай адліку сталі скліканы ў канцы “Вялікай вайны” Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (сакавік 1918 г.), якія выразна выявілі волю беларускага народа да самастойнасці.

1 студзеня 1919 г. адбылося абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, падмацаванае праз некалькі дзён публікацыяй “Маніхвэста Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі”. Неўзабаве на Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя ССРБ. Але новая ваенная навала перашкодзіла развіццю краіны. Пачатак Савецка-польскай вайны 1919–1921 гг. прывёў да з’яўлення на карце Літоўска-Беларускай ССР, якая таксама хутка знікла з-за акупацыі значнай часткі Беларусі войскамі Ю. Пілсудскага.

Галоўным экспанатам выстаўкі сталі шматлікія перыядычныя выданні, на старонках якіх адлюстраваны лёсавызначальныя дзяржаўныя падзеі і рэакцыя на іх тагачаснага грамадства. Сярод унікальных матэрыялаў: дакументы са знакамітым “Маніхвэстам” 1919 г., рукапісы першага кіраўніка ўраду ССРБ Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі і карты дзяржаўных меж той эпохі з фонду бібліятэкі.

Толькі на адкрыцці выстаўкі можна будзе пабачыць арыгінальныя архіўныя дакументы з фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

  

 

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Прочитано 140 раз Последнее изменение Вторник, 18 декабря 2018 10:39
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии