Вторник, 23 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Шчучынскім раёне адзначылі 80-годдзе Чэслава Немана

  • Четверг, 21 февраля 2019 12:45
  • Автор  Сугучча

Памятныя мерапрыемствы з нагоды юбілею прайшлі на малой радзіме легендарнага рок-музыканта. У вёсцы Васілішкі захаваўся дом, дзе амаль 20 гадоў жыў Чэслаў Выджыцкі, які стаў вядомы як Чэслаў Неман. У доме створаны музей знакамітага земляка. Летась яго наведалі больш за сем тысяч аматараў творчасці спевака з усяго свету. 

Вось і святочнае мерапрыемства пачалося з наведвання дома-музея. Праз асабістыя рэчы і ўспаміны аднавяскоўцаў і сяброў тут можна пазнаёміцца з дзяцінствам і юнацтвам куміра некалькіх пакаленняў. Адзначаўся той факт, што знакаміты музыкант, які жыў у Польшчы, не забываў сваю малую радзіму і паміж гастролямі спяшаўся хутчэй сюды, у сваю вёску на ўзбярэжжы Нёмана. Адсюль і яго псеўданім.

У памяць аб рок-зорцы арганізатары запрасілі ахвотных на літаратурна-музычную кампазіцыю ў Шчучынскі раённы цэнтр культуры. Яго хіты выканалі таленавітыя землякі, у канцэрце прыняў удзел этна-гурт Dzіvasіl. Імпрэзу наведалі прадстаўнікі раённых і абласных улад, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі, прадстаўнікі аб'яднанняў палякаў у Беларусі і Расіі.

Падчас вечарыны прэзентавалі кнігу-альбом, якую выдалі кінасцэнарыст Вера Савіна і фотамастак Віталь Раковіч.

Маргарыта Ушкевіч

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Дзе нараджаюцца зоркі

Прочитано 143 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии