Пятница, 18 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжныя зацікаўленні Нацыянальнага гістарычнага…

  • Суббота, 23 февраля 2019 10:42
  • Автор  Сугучча

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі – адметная ўстанова памяці , калі так можна сказаць, выключная крыніца радзімазнаўчых ведаў пра Беларусь, пра беларусаў, пра тыя здабыткі, якімі нашы суайчыннікі ўславілі ўвесь свет. Збіраючы гістарычную памяць, нельга абыйсціць без здзейсненага ў прыгожым пісьменстве, без кнігі. Мо таму выстаўка беларускага экслібрыса праходзіла ў Нацыянальным гістарычным у дні работы XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу... Наколькі гэта апраўдана? Пра гэта мы вырашылі спытаць у дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Паўла Сапоцькі.

– Кніга і гістарычныя рарытэты, гістарычныя артэфакты… Наколькі гэта сумяшчаецца ў адной музейнай прасторы?

– У дадзеным кантэксце звярну ўвагу толькі на кніжны знак, якому мы прысвяцілі выстаўку, куды і запрасілі ўсіх гасцей, наведвальнікаў кніжнай выстаўкі-кірмашу… Але, паверце, і гэта бязмежная прастора для вывучэння гітсорыі нашай Айчыны. Навукоўцы сцвярджаюць, што экслібрысы ў Беларусі з’явіліся ў XVII стагоддзі. Вядомыя экслібрысы роду Радзівілаў, у прыватнасці кніжны знак “Бібліятэка замка Нясвіжскага”, роду Храптовічаў, які таксама меў багатую бібліятэку, экслібрысы бібліятэк Полацкага кадэцкага корпусу, шэрагу гарадскіх вучэльняў XIX ст., экслібрысы бібліятэкі дыпламата і дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Цвікевіча і іншыя артэфакты. Аднак і нашыя сучаснікі – майстры экслібрыса – ствараюць выдатныя мастацкія творы, узровень якіх застаецца вельмі высокім. І для нас важна ўжо сёння вывучаць гэтую з'яву ў мастацтве і дэманстраваць шырокай публіцы творы беларускіх аўтараў, сярод якіх – Вольга Крупянкова, Юрый Якавенка, Фёдар Шурмялёў, Ганна Ціханава-Йорданова, Раман Сустаў, Таццяна Сіплевіч, Аляксандр Грыгор'еў і іншыя.

 – Беларускі экслібрыс... Усё ж вы перакананы, што і праз яго можна праз яго перадаць літаральна ўсю гісторыю нашай краіны?

– Безумоўна, так. Прыклад таму – творчасць мастакоў Яфіма Мініна, Анатоля Тычыны, іншых майстроў экслібрыса… Нацыянальным, агульнадзяржаўным здабыткам з'яўляюцца экслібрысы Арлена Кашкурэвіча, Мікалая Селяшчука, Георгія Паплаўскага ... Пры стварэнні экслібрысаў сучасныя беларускія мастакі звярталіся і звяртаюцца да беларускіх народных традыцый, постацяў дзеячаў культуры і навукі, беларускага асветніцтва.

– Кніжныя зацікаўленні Нацыянальнага гістарычнага... У чым яны выяўляюцца? Наколькі вялікая бібліятэка ў музеі? Ці шмат у бібліятэцы музея ці ў фондах вашай асветніцкай установы кніг з аўтографамі і ўвогуле ці шмат у вас кніжных рарытэтаў?

– Сёння бібліятэчны збор Нацыянальнага гістарычнага музея налічве звыш 20 тысяч кніг, сярод якіх шэраг і досыць рэдкіх, выдадзеных да 1917 года: “Гісторыя Французскай рэвалюцыі” (1894), “Металічныя грошы і валюта” (1897), “Жыццё еўрапейскіх народаў” (1899), “Чалавеказнаўства” (1904) і шмат іншых. Значнае месца займаюць энцыклапедычныя даведнікі: “Энцыклапедыя ваенных навук” (1889), “Камерцыйная энцыклапедыя” (1899), “Энцыклапедыя сямейнага выхавання” (1899), а таксама выданні, прысвечаныя музейнай справе, – “Першы Усерасійскі музейны з’езд” (1930), “Вывучэнне музейнага гледача” (1928), “Музейная тэхніка краязнаўства” (1923) і іншыя знакавыя для сусветнай культуры выданні.

– Заўважу, што ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь літаральна кожны месяц праходзяць прэзентацыі кніжных выданняў. А на пляцоўцы XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу музей правёў прэзентацыю кнігі журналіста і краязнаўцы Віктара Хурсіка “Vale” – пра жыццё і дзейнасць Магдалены Радзівіл. У самім жа музеі прайшла прэзентацыя кнігі Мікалая Шалімы і Васіля Кісялёва “Трагедыя і героі. Беларусь. Лета 1941 года”, прысвечанай самаму малавывучанаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны – з моманту нападу варожай Германіі на Савецкі Саюз летам 1941 года да верасня таго ж года, калі тэрыторыя Беларусі была цалкам акупавана гітлераўцамі.

– Дзякуй вам за гутарку. Будзем спадзявацца, што і надалей кніжная праблематыка застанецца ў полі зроку Нацыянальнага гістарычнага музея.

– І я таксама ў гэтым не сумняваюся.

 

Гутарыў Сяргей Шычко

 

Прочитано 246 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии