Суббота, 19 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

  • Пятница, 10 мая 2019 14:17
  • Автор  Сугучча

З 7 мая па 12 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 65-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.

ЮНЕСКА была створана на канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у лістападзе 1945 года ў Лондане. Статут ЮНЕСКА быў падпісаны 16 лістапада 1945 года і ўступіў у сілу 4 лістапада 1946 года пасля яго ратыфікацыі 20 дзяржавамі. На сённяшні момант у арганізацыі налічваецца 195 дзяржаў-членаў. Яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Парыжы.

ЮНЕСКА працуе над стварэннем умоў для дыялогу паміж цывілізацыямі, культурамі і народамі, заснаваным на павазе агульных каштоўнасцей. У аснове ўсіх стратэгій, праграм і мерапрыемстваў ЮНЕСКА ляжаць канкрэтныя задачы міжнароднай супольнасці – узгодненыя на міжнародным узроўні Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) вызначаны ў Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які быў прыняты Генеральнай асамблеяй ААН у 2015 годзе.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА прадстаўлены ў пяці праграмных сектарах: адукацыя, прыродазнаўчыя навукі, сацыяльныя і гуманітарныя навукі, культура, камунікацыя і інфармацыя.

Рэспубліка Беларусь стала членам ЮНЕСКА 12 мая 1954 года. Як прадугледжана статутам арганізацыі, у Беларусі дзейнічае Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА, закліканая рэалізоўваць праекты ўнутры краіны, прыцягваць дзяржаўныя ўстановы і няўрадавыя арганізацыі да ўдзелу ў праграмах арганізацыі і ўсталёўваць кантакты з замежнымі партнёрамі.

ЮНЕСКА – важны партнёр Беларусі ў рашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галіне культуры, навукі, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, для папулярызацыі знешнепалітычных ініцыятыў дзяржавы і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў.

Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ЮНЕСКА, займае актыўную пазіцыю ў кіруючых і дапаможных органах арганізацыі, уносіць важкі ўклад у фарміраванне яе палітыкі і парадку дня, удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, ініцыюе новыя напрамкі дзейнасці.

Юбілей уступлення Беларусі ў ЮНЕСКА – гэта знакавая падзея і добрая нагода, каб прадэманстраваць плён супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • ЮНЕСКА: агульныя звесткі
  • ЮНЕСКА і Беларусь: гісторыя супрацоўніцтва
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне адукацыі
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне навукі
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне культуры
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне інфармацыі і камунікацыі
  • ЮНЕСКА і Чарнобыль

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА і найважнейшымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

Падрабязней на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прочитано 98 раз Последнее изменение Пятница, 10 мая 2019 14:18
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии