Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З іешывы пачынаецца свет

  • Среда, 19 июня 2019 12:30
  • Автор  Сугучча

Тэма яўрэйскай спадчыны ў Беларусі вельмі шырокая, адразу пра яе не распавядзеш. Калісьці яўрэі складалі даволі значную частку нашага насельніцтва. Але лёс распарадзіўся так, што многія з іх загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны або вярнуліся на сваю гістарычную радзіму ў Ізраіль. Затое іх архітэктурная спадчына засталася тут. І цяпер мы нясём за яе адказнасць.


Валожынская іешыва яшчэ два стагоддзі таму рыхтаваў рабінаў, вядомых далёка за межамі Усходняй Еўропы.

Валожынская іешыва яшчэ два стагоддзі таму рыхтаваў рабінаў, вядомых далёка за межамі Усходняй Еўропы.

У Беларусі можна было б зрабіць цэлыя гістарычныя цэнтры яўрэйскай культуры. Бо мы маем па-сапраўднаму знакавыя для гэтага народа помнікі. Напрыклад, іешыву ў Валожыне — колішнюю вышэйшую духоўную навучальную ўстанову, таксама дом у Вішневе (Валожынскі раён), дзе жыў дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, можна згадаць і Вялікую харальную сінагогу ў Гродне, унікальную барочную сінагогу ў Слоніме. Гэта, як той казаў, толькі вяршкі, і тое павярхоўны іх пералік.

Эксперты сцвярджаюць, што калі б у тую ж валожынскую яўрэйскую спадчыну ўкласці пару мільёнаў долараў — на акуратную, кваліфікаваную рэстаўрацыю, на стварэнне зручнай інфраструктуры і наладжванне пэўнай праграмы — сюды б літаральна пацяклі цэлыя плыні наведвальнікаў-яўрэяў. Прыклад ёсць: у суседняй Украіне маюцца меншыя па значнасці помнікі — але там ладзіцца добра арганізаваны фестываль, таму колькасць турыстаў вельмі істотная. У нас жа, з нашым багаццем, гэтыя лічбы дакладна былі б у разы большыя! І ўсе ўкладзеныя сродкі вярнуліся б даволі хутка. А пасля — такі турыстычны брэнд толькі ўзмацняўся б, прыносячы краіне і прыватным асобам добрыя грошы.

Аднак я не толькі пра фінансавы складнік. Яшчэ пра памяць. Мае знаёмыя набылі неяк сядзібу ў Ашмянскім раёне (гэта не яўрэйская спадчына, проста прыйшлося да слова). І вось кожнае лета, у адзін і той жа дзень, калі раптам знаходзішся ў іх у гасцях, не трэба палохацца, што па тэрыторыі раптам пачынае хадзіць цэлы натоўп упэўненых у сабе людзей, якія пачуваюцца даволі па-гаспадарску. Не, міліцыю выклікаць не трэба, усё ў парадку. Проста родавую сядзібу ў свой час прадалі, але кожны год сваякі збіраюцца разам, прыязджаюць на гістарычную радзіму. Каб наведаць сваё месца сілы, адчуць яго жыццядайную энергію, моц каранёў. І гэтага хопіць на цэлы доўгі год — такія наведванні іх сям'я ніколі не прапускае.

Ступень гістарычнай, нацыянальнай, родавай самасвядомасці ў кожнага розная. Вось у яўрэйскага народа яна надзвычай высокая. І калі б было што паглядзець — прыязджалі б дакладна. Шмат у нас і старых яўрэйскіх могілак, аднак на свае вочы ўбачыць дзе-нідзе занядбанасць — такое вытрымаюць нервы не кожнага замежніка. Трэба зрабіць яшчэ адну важную рэмарку: у Беларусі паступова пачынаецца хваля «добраўпарадкавання» старых могілак: пачынаючы ад Вайсковых у Мінску, яна паступова перабіраецца і ў іншыя рэгіёны. Дык вось, прыборка крышку нахіленых помнікаў, таго, што акурат «дыхае» мінулым і даўнім часам, пра які хочацца ўспамінаць, і замена іх на аднатыпныя падгалоўнікі (характэрныя толькі для новых вайсковых пахаванняў) нічога агульнага з захаваннем гістарычнай памяці не мае. Вельмі не імпануе, калі атрымаецца як у старой прыказцы: хацелі як лепш, а атрымалася... Спрабавалі добраўпарадкаваць, а ў выніку знішчаюцца памятныя адрозненні. Так не павінна быць і, верыцца, што не будзе.

Акрамя фізічнага складніка (грошы), душэўнага (памяць), ёсць яшчэ і духоўны. Згодна з Бібліяй, аднойчы ўсе народы будуць судзімыя згодна са сваім стаўленнем да «народу Божага». Мне думаецца, што ў беларусаў з гэтым праблем не будзе — хутчэй пахвала. Але вось прыгадалася яшчэ раз пра важнае. Расставіліся некаторыя акцэнты.

Ніна Шчарбачэвіч

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Сваімі словамі

Прочитано 55 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии