Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Краязнаўчы партрэт рэчыцкіх Васілевіч

  • Суббота, 28 марта 2020 18:15
  • Автор 

Сяргеева, В. А. Василевичи. История местечка, которое так и не стало городом. – Гомель: Барк, 2020. – 156 с.: ил.

Заўсёды з вялікай цікавасцю перагортваю старонкі такіх вось, як правіла, не душа тыражных кніг, як і гэты дакументальны нарыс пра адно з цікавых паселішчаў Гомельшчыны. Васілевічы – горад (з 1971 года), які знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне. За 45 км ад раённага цэнтра. Насельніцтва – крыху болей за 3000 чалавек.

Аўтар кнігі паспрабавала зазірнуць у далёкую мінуўшчыну Васілевіч. І прысвяціла гэтаму асобную частку кнігі. Даследчыца гісторыю паселішча і яго ваколіц імкнецца паказаць на фоне тых гістарычных падзей, з’яў, што адбываліся ў краі, на пэўнай тэырыторыі Беларусі. Безумоўна, крыніц архіўнага характару альбо друкаваных у дачыненні непасрэдна Васілевіч не так і шмат. Але ўсё ж такі краязнаўца спрабуе намаляваць партрэт часу, вызначыць у ім месца паселішча, яго жыхароў.

З цікавасю чытаюцца старонкі пра Магнус-Іагана фон Гедэмана – дацкага давараніна, які стварыў і ўзначаліў метэастанцыю ў Васілевічах у 1878 годзе. Менавіта ён пачаў у 1881 годзе доследы па пераўтварэнні асушаных балот ва ўрадлівыя землі. Распрацаваў вялікую плошчу і атрымліваў надзіва нечаканыя для гэтых мясцін ураджаі. Паступова і мясцовыя сяляне перанялі вопыт чужаземца.

Безумоўна, болей грунтоўнай і шматабсяжнай часткай кнігі выступае той раздзел, дзе аповед бярэ свой разлік з 1917 года. Досыць падрабязна, можна сказаць, з ухілам на манаграфічнае, надзвычай грунтоўнае асвятленне, аўтар паказвае ўдзел землякоў у самых розных войнах, рэвалюцыях і г.д. Асабліва падрабязна В. Сяргеева расказвае пра Васілевічы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Ураджэнцы Васілевіч, якія раз’ехаліся па свеце, канешне ж, знойдуць на старонках кнігі шмат знаёмых імёнаў. Згадваюцца ў нарысе і знакамітасці, якія выправіліся ў вялікую дарогу па жыцці з Васілевіч. Гэта – і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка, і член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, літаратуразнаўца Сцяпан Лаўшук, і ваенны журналіст, празаік, кінадраматург Аркадзь Пінчук, і шмат хто яшчэ. Як мне асабіста падаецца, пра іх можна было б расказаць больш падрабязна. Такія асобы, несумненна, заслугоўваюць гэтага.

І тым не меней «манаграфія» ці «энцыклапедыя» пра Васілевічы адбылася, здзейснілася. Магчыма, знойдуцца краязнаўцы, якія ў асвятленні гісторыі маленькага горада ў Рэчыцкім раёне пойдуць далей. У любым выпадку, добрай падмогай ім будзе даследванне Валянціны Сяргеевай «Васілевічы. Гісторыя мястэчка, якое так і не стала горадам».

Сяргей Шычко

Прочитано 102 раз