Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Падмурак нашых лёсаў

  • Четверг, 19 марта 2020 01:04
  • Автор 

Вольга Іванова. Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі. – Мінск: Галіяфы, 2019. 

Дзякуючы рупенню кампаніі PRASTORA.BY на сродкі мецэната Ігара Жабароўскага была выдадзена ўнікальная кніга Вольгі Івановай «Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі». Выданне – плён амаль трохгадовай карпатлівай працы па фарміраванні ідэі, непасрэдным запісе гутарак з ураджэнцамі і жыхарамі вёскі, архіўных пошуках, навуковай сістэматызацыі інфармацыі. Беларускі архіў вуснай гісторыі (nashapamiac.org) з 2011 г. займаецца зборам біяграфічных успамінаў беларусаў і прадстаўляе магчымасць знаёміцца з імі анлайн. Уключэнне падобных гісторый у кнігу робіць яе жывой і даставернай крыніцай ведаў пра ўклад жыцця, менталітэт, бытавыя традыцыі нашых продкаў.

«Для мяне праца над гэтай кнігай, акрамя прафесійнага боку, мела яшчэ значэнне вельмі асабістае. Бо я хоць і нарадзілася ў горадзе, але заўсёды лічыла і лічу сваёй радзімай вёску майго бацькі. Гэта тая кропка, тое месца, адкуль я пачынаюся. Яна дае сілы. Дастаткова проста пастаяць каля рэчкі, падыхаць скошанай травой ці папіць вады з калодзежа. Гэта працуе толькі там, больш нідзе. Бацькава вёска знаходзіцца на Асіповіччыне, гэтаксама як і Ліпляны была спалена падчас вайны, гэтаксама там людзі выжывалі і шмат працавалі. Я памятаю гэтую вёску ў 1980-я гг. Але, на жаль, там ужо няма каму расказваць яе гісторыю», – дзеліцца ўражаннямі аўтарка кнігі – гісторык, архівіст В. Іванова.

Выданне ўключае ў сябе тлумачэнне падыходаў да вывучэння лакальнай гісторыі, метадаў даследавання біяграфіі населенага пункту, знаёміць з існуючымі на дадзены момант крыніцамі. Шырокі тэматычны абсяг раздзелаў знаёміць з паходжаннем вёскі Ліпляны, наваколлем, ландшафтам, гісторый мясцовасці ад старажытнасці да сучаснасці («Першыя жыхары», «Сярэднявечча, «Убарцкая воласць», «ХІХ ст.», «Савецкая ўлада», «Вайна», «Гаспадарка пасляваеннай вёскі, «Канец стагоддзя» і інш.). Зацікаўлены даследчык і чытач-аматар знойдуць у кнізе нататкі этнографаў пра Усходняе Палессе і каштоўныя матэрыялы па этнаграфіі вёскі, гісторыі прозвішчаў яе жыхароў, іх псіхалогіі і калектыўнай памяці.

Надзвычай  важнымі з’яўляюцца і дадаткі да кнігі: біяграфіі суразмоўцаў, інвентары вёскі Ліпляны розных гадоў, спіс ураджэнцаў, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады Першай сусветнай вайны, спіс выбаршчыкаў Ліплянаў 1921 г., рэпрэсаваных жыхароў, удзельнікаў баявых дзеянняў 1941-1945 гг. і інш., а таксама слоўнік спецыфічнай ліплянскай лексікі.

Кожны асобнік кнігі мае і дыск з 40-хвілінным фільмам пра вёску, які дае магмасць пабачыць інтэрактыўныя карты Ліплянаў, пачуць успаміны, вусную паэзію, спевы ліплянцаў.

У кранальнай прадмове да выдання ўраджэнец в. Ліпляны, бізнэсовец Ігар Жабароўскі дзеліцца вытокамі свайго светапогляду: «Мае якасці, звязаныя з адносінамі да грошай, з тым,  каб камусьці дапамагаць, – гэта сто працэнтаў ад Ганкі [сястры дзеда Ігара Жабароўскага, мясцовай жыхаркі]. Таму што яна, напэўна, увогуле не думала пра тое, каб нешта для сябе…». Жыватворныя крыніцы малой радзімы – нематэрыяльны капітал, які дае неабмежаваныя магчымасці ў вялікім свеце. Захоўваць памяць пра свае карані – значыць забяспечваць сабе паспяховую будучыню.

Кнігу «Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі» В. Івановай можна набыць у кнігарнях «Акадэмкніга», «Логвінаў», «Галіяфы», «Цэнтральная кнігарня», «Веды», «Кнігі і кніжачкі», «Светач», «Кнігарня пісьменніка», а таксама на сайце OZ.by.

Юлія Алейчанка

Прочитано 85 раз Последнее изменение Четверг, 19 марта 2020 11:36