Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мар’іна Горка: Пошук родных назваў

  • Пятница, 17 июля 2020 16:50
  • Автор  Сугучча

Багатая на гістарычныя падзеі і яркіх гістарычных персанажаў Пухавіцкая зямля. Жыццяпіс края можна разглядаць у звязку з гісторыяй Айчыннай вайны 1812 года, паўстаннем 1863 – 1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага… Што ўжо казаць пра драматычныя падзеі перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1941 – 1944 гг.?!. На Пухавіччыне нарадзіліся знакамітыя дзеячы навукі і культуры, ваеначальнікі, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Савецкага Саюза, пісьменнікі, мастакі, акцёры… Здавалася б, гэтыя акалічнасці так ці іначай павінны быць адлюстраваны ў тапаніміцы рэгіёна і перш-наперш – горада Мар’іна Горка як раённага цэнтра…

На вялікі жаль, болей як з 70 гарадскіх вуліц (а ёсць жа яшчэ завулкі) Мар’інай Горкі толькі шэсць (!) носяць характар, так бы мовіць, персаніфікаваны з пункту гледжання мясцовай гісторыі. У гонар Героя Савецкага Саюза лётчыка Вялікай Айчыннай вайны названа вуліца Пятра Гучка. Імя воіна-афганца Героя Савецкага Саюза Чэпіка таксама носіць адна з гарадскіх вуліц  (воін-дэсантнік Мікалай Чэпік загінуў у 1980 годзе на зямлі Афганістана). Ёсць і вуліца Івашкі (Аляксандр Івашка – герой Вялікай Айчыннай вайны, таксама Герой Савецкага Саюза). І яшчэ ў Мар’інай Горцы – тры «пісьменніцкія» вуліцы маюць дачыненне да Пухавіцкай гісторыі: у знак памяці пісьменнікаў-землякоў – Алеся Бачылы і Макара Паслядовіча, а таксама – Якуба Коласа, які доўгі час летаваў у пухавіцкіх паселішчах Загібелька, Вусце, Беразянка, Талька, Балачанка, Падбярэжжа. Астатнія «пісьменніцкія» вуліцы названы ў гонар Максіма Горкага, Міхаіла Юр’евіча Лермантава, Талстога (відаць, у гонар Льва Талстога, аўтара «Вайны і міра»), Маякоўскага, Пушкіна… Несумненна, асобы яркія, шматаблічныя. Магчыма, у памяці і жыхароў Мар’інай Горкі яны атаясамляюцца з многімі мастацкімі творамі, якія ў свой час былі вядомы кожнаму школьніку.

Вось і ўся краязнаўчая, рэгіёназнаўчая ўрбананімія Мар’інай Горкі. Хаця ёсць яшчэ Чэрвеньская (непадалёку другі райцэнтр – Чэрвень), Токарава (сярод вызваліцеляў Пухавіччыны ў Вялікую Айчынную быў і такі чалавек – Васіль Фёдравіч Токараў (19 жніўня 1913 – 4 ліпеня 1944), наводчык гарматы 220-га гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка, Герой Савецкага Саюза. Памёр ад цяжкіх раненняў на месцы боя пад Вузлянамі Пухавіцкага раёна).

Так, да краязнаўчай урбананіміі можна аднесці назвы і наступных мар’інагорскіх вуліц – Элеватарная, Чэрвеньская, Танкавы завулак… У раённым цэнтры некалькі дзесяцігоддзяў дыслацыравалася танкавае воінскае злучэнне. Чэрвень – суседні з Мар’інай Горкай раённы цэнтр.

А чаму няма ў пухавіцкай раённай сталіцы вуліц, якія б нагадалі пра старажытныя вёскі, мястэчкі Пухавіччыны – Турын, Пухавічы, Дукора, Блужа, пра спаленыя фашыстамі вёскі Беразянку, Прыстань?!. У Мар’інай Горцы ёсць вуліцы Кірава, Карла Маркса, Міхаіла Фрунзэ, Луначарскага, Валадарскага, Варашылава, Калініна…Ці кожны з жыхароў горада здолее расказаць, хто ж гэта – Луначарскі, Валадарскі..? Не будзем займацца ліквідацыяй, так бы мовіць, урбанімічнай, тапанімічнай бязграматнасці. Быў час, было адпаведнае і гістарычнае, і ідэалагаічнае выхаванне, таму і з’яўляліся вуліцы з адпаведнымі назвамі. Але ж сёння час іншы. І няўжо мы толькі дэкларатыўна спасцігаем, вытлумачваем нашу повязь з гісторыяй роднай старонкі?! Няўжо, калі няма магчымасці даць новыя назвы новым вуліцам, нельга назваць гарадскія артэрыі паўсядзённага жыцця замест Салаўінай назваць імем Іосіфа Жыновіча – легендарнага цымбаліста з Арэшкавіч, замест Бярозавай (а ёсць яшчэ Бэзавая, Васільковая, Каштанавая) назваць вуліцу імем Аляксандра Ельскага – гісторыка, пісьменніка, асветніка з Замосця, што паблізу Дудзіч (ёсць жа ў Мінску вуліца Ельскіх)? Дарэчы, у Мінску ёсць і вуліца нашага, пухавіцкага, Жыновіча… Ёсць у Мінску і Маладзечна (на шчасце, і ў пухавіцкім Рудзенску) вуліцы, названыя ў гонар «чырванакрылага вешчуна», аўтара першых беларускіх савецкіх п’ес, паэмы «Босыя на вогнішчы» Міхася Чарота. А вось ў Мар’інай Горцы яго вуліцы няма… У 2021 годзе спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота. Дык, можа быць, у звязку з гэтай датай назваць у гонар слыннага беларускага пісьменніка, закатаванага ў 1937 годзе грамадскага дзеяча адну з вуліц Мар’інай Горкі?

Няма ў назвах вуліц і імёнаў акадэмікаў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, якія нарадзіліся на Пухавіччыне, – Станіслава Астапчыка, Івана Юркевіча, Івана Лупіновіча… А між тым, кожны з іх пакінуў яркі след у беларускай навуцы.

 

Сяргей Шычко

Ілюстрацыя: вучылішча ў Мар'інай Горцы, да 1917 года,  wikiwand.com

Прочитано 57 раз Последнее изменение Пятница, 17 июля 2020 16:51