Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў

  • Понедельник, 20 апреля 2020 18:19
  • Автор  Сугучча

У “Мастацкай літаратуры” падрыхтавана да выдання па-свойму ўнікальная кніга – зборнік дзённікаў беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Пад адной вокладкай у кнізе “Мы жылі ў буднях барацьбы” – дзённікі чатырох беларускіх літаратараў: Міколы Лобана (“Перамога ўжо відна…”), Антона Алешкі (“І ў марах успамінаць усё…”), Пятра Валкадаева (“За Глускам у маладых барах…”), Вісарыёна Гарбука (“Мой лёс не даў мне ціхагага жыцця…”). У кожнага з пісьменнікаў – свой ваенны і творчы лёс.

Выдавецкая анатацыя патлумачвае: “У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанімічным паказнікам вялікіх шляхоў Перамогі. Мікола Лобан – удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941 – 1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

Выхад гэтага зборніка вырашае дзве вельмі важныя праблем: уводзіць у шырокі навуковы і грамадскі ўжытак новыя крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і засцерагае ад знікнення ўнікальныя тэксты”.

Укладальнік, аўтар прадмовы, усутпнага артыкула, каментарыяў – вядомая архівістка Ганна Запартыка.

Наклад кнігі – 500 экзэмпляраў.


Сяргей Шычко

 

Прочитано 113 раз