Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ваенны сацыёлаг з Астравеччыны: Святаслаў Бразевіч  

  • Вторник, 30 июня 2020 01:28
  • Автор 

Святаслаў Станіслававіч Бразевіч нарадзіўся 24 лютага 1954 года ў  вёсцы Чарнышкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Расійскі вучоны ў галіне сацыялогіі. Доктар сацыялагічных навук (1997). Кандыдат гістарычных навук (1993). Палкоўнік запаса. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы. Сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі ювеналогіі. Сапраўдны член Балтыйскай педагагічнай акадэміі. Сапраўдны член Санкт-Пецярбургскай акадэміі кіравання персаналам. Закончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі (1977), гістарычны факультэт Ленінградскага  дзяржаўнага ўніверсітэта (1988). У 1977 – 1986 Святаслаў Станіслававіч – на розных пасадах у воінскіх часцях Узброеных сіл СССР. У 1986 – 1993 гг. – выкладчык, старшы выкладчык кафедры грамадскіх навук ЛВВІБКВ імя генерала арміі А. Камароўскага. У 1993 – 2001 гг. – намеснік начальніка кафедры гуманітарных і сацыяльна-эканамічных дысцыплін Ваенна-інжынернага тэхнічнага ўніверсітэта.

У 2001- 2004 гг. наш зямляк – прафесар кафедры кіравання  персаналам Санкт-Пецярбургскай акадэміі кіравання і эканомікі . З 2004 года – загадчык кафедры сацыялогіі і кіравання персаналам факультэта сацыяльнага кіравання Санкт-Пецярбургскай акадэміі кіравання і эканомікі. Член дысертацыйных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па сацыялагічных навуках пры Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і Санкт-Пецярбургскім  дзяржаўным універсітэце эканомікі і фінансаў.

Кола навуковых зацікаўленняў Святаслава Бразевіча: удзельныя сяляне Санкт-Пецярбургскай губерні ў канцы XVIII – XIX стст., ваенная сацыялогія ў Расіі ў сярэдзіне XIX – пачатку XX стст., сацыялогія кіравання, гісторыя сацыялогіі, ваенная сацыялогія. Святаслаў Бразевіч – аўтар навуковага праекта «Сістэма і спосабы забеспячэння сацыяльнай бяспекі насельніцтва Санкт-Пецярбурга»,  складальнік шэрагу праграм па вывучэнню ўмоў працы і прэстыжу работнікаў сацыяльнай сферы, аўтар методык фарміравання і прагназавання асноўных паказчыкаў рынка працы Санкт-Пецярбурга. Вучоны з’яўляецца аўтарам многіх манаграфій і падручнікаў: «Ваенная сацыялогія ў Расіі: ідэі, праблемы, вопыт» (Санкт-Пецярбург, 1997),  «Ювеналогія і ювенальная палітыка ў XXI  стагоддзі: вопыт комплекснага міждысцыплінарнага даследавання» (Санкт-Пецярбург, 2004),  «Сацыялогія» (Масква, 2005), «Кіраванне якасцю жыцця» (Санкт-Пецярбург, 2006), «Гісторыя сацыялогіі» (Санкт-Пецярбург, 2006), «Праблемы сацыяльнай работы з моладдзю» (Санкт-Пецярбург, 2006) і інш. С. Бразевіч узнагароджаны медалямі СССР і Расійскай Федэрацыі.

 

Алесь Пясчанскі

Прочитано 85 раз