Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Марый Эл рыхтуецца да выдання анталогія беларускай дзіцячай літаратуры

У апошнія гады складваюцца добрыя адносіны паміж беларускай і марыйскай літаратурамі. У многім дзякуючы руплівасці Марыйскага дзяржаўнага кніжнага выдавецтва ў Йошкар-Але і асабістым інціыятывам яго дырэктара – празаіка і перакладчыка Юрыя Салаўёва.

Вось і новы крок у развіцці беларуска-марыйскіх літаратурных, кніжных сувязяў – выданне анталогіі беларускай дзіцячай літаратуры ў перакладзе на марыйскую мову. Пад адной вокладкай будуць прадстаўлены творы Алеся Бадака, Уладзіміра Караткевіча, Клаўдзіі Каліны, Уладзіміра Ліпскага, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Рублеўскай, Пятра Рунца і іншых пісьменнікаў Беларусі розных пакаленняў.

‒ Сёе-тое з твораў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў ужо надрукавана ў перыёдыцы ў ранейшыя гады, ‒ расказвае Юрый Салаўёў. – Я асабіста пераклаў казкі Алеся Карлюкевіча «Зорны шлях беларускіх гарлачыкаў» і «Роднае гняздо вавёркі» (ведаю, што па-беларуску назва гучыць іначай – «Вавёрка піша сачыненне», а вось па-марыйску – і аўтар з гэтым пагадзіўся – мы прыйшлі да такой назвы). Мяркую, што анталогія беларускай дзіцячай літаратуры пабачыць свет альбо напрыканцы 2020 года альбо ў першыя месяцы 2021 г.

Аляксандра Цітавец

Прочитано 659 раз