Понедельник, 22 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі нашага дзяцінства: “Вершы” Якуба Коласа

  • Суббота, 13 октября 2018 23:35
  • Автор  Сугучча

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” ў серыі “Кнігі нашага дзяцінства” выпусціла зборнік народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Вершы”.

Поруч з добра вядомымі вершамі – “На лузе”, “Ручэй”, “Храбры певень”, “За навуку”, “Адлёт жураўлёў”, “Дзед Мароз”,”Зіма”, “На рэчцы зімою”, “Песня аб вясне”, “На полі вясной” пададзены і два ўрыўкі з паэмы “Міхасёвы прыгоды”: “Рыбацтва” і “Грыбы”. Несумненна, для тых, хто ўпершыню адкрывае творчасць класіка айчыннай літаратуры, гэтая кніжачка – цудоўны падарунак. І таму асабліва шкада, што наклад яе склаў усяго 900 экзэмпляраў. Фарбы, колеры слоў і вобразаў, вынайдзеных вялікім беларускім паэтам XX стагоддзя, уражваюць, захапляюць. Да паэтычных твораў добрым дапаўненнем служаць малюнкі, аўтарамі якіх з’яўляюцца добра вядомыя кніжныя графікі А. Волкаў, Р. Кроль. Выкананыя шмат гадоў таму, ілюстрацыі, як і творы Якуба Коласа, дыхаюць цеплынёю і шчырасцю, напоўнены душэўнасцю і сардэчнасцю.

Добра было б, каб у серыі “Кнігі нашага дзяцінства” пабачылі свет і невялікія, але ёмістыя па змесце зборнікі вершаў Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Максіма Лужаніна, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Анатоля Грачанікава – паэтаў, чыя творчасць будзе зразумелай і юнаму чытачу.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 241 раз Последнее изменение Суббота, 13 октября 2018 23:36
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии