Понедельник, 21 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Армянскія перакладчыкі Янкі Купалы

  • Вторник, 25 декабря 2018 14:20
  • Автор  Созвучие

У 1951 годзе ў Ерэване выйшла кніга паэзіі народнага песняра Беларусі Янкі Купалы “Выбранае”. А пачатак знаёмства армянскага чытача з творчасцю беларускага класіка – у 1935 годзе. Тады ў другім нумары часопіса “Савецкая літаратура” былі надрукаваны пераклады вершаў “Новая восень” і “Хвалююцца марскія хвалі…”.

У газеце “Пралетар” 6 ліпеня 1935 года надрукаваны артыкул Г. Халата “Трыццаць гадоў”, які быў прысвечаны творчасці народнага песняра Беларусі, і пераклад верша “Хвалююцца марскія хвалі…” (перакладчыкі – Г. Халат і А. Цавак). Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны да перакладаў вершаў, паэм Купалы спрычыніліся Н. Зар’ян, Г. Баран, А. Авецікян.

 Сярод перакладчыкаў твораў беларускага класіка – і армянская паэтэса Рыпсіме Міксакаўна Пагасян (вершы “Гэта крык, што жыве Беларусь”, “Рвіся, думка!..”, “З надзеяй гаротнай…”, “Лета” (“Лета ты, лета прыгожа-квяцістае”), “Я не паэта”. Для гэтай самай кнігі пераклаў вершы Купалы “Падсякайце тое дрэва…”, “Прывітанне”, “Табе, правадыр…”, “Явар” і Хачык Рачан (1912 – 1989).

Вершы Янкі Купалы ўжо для пазнейшых публікацый пераклаў армянскі паэт Аршалуйс Назарэтавіч Сараян (1923 – 1974). У газеце “Вячэрні Ерэван” 10 ліпеня 1972 г. былі надрукаваны вершы “З надзеяй гаротнай…” і “Яшчэ прыйдзе вясна…”. Пра жыццё і творчасць Купалы А. Сараян напісаў артыкул “Пясняр Беларусі” і надрукаваў яго ў газеце “Савецкая Арменія” 8 ліпеня 1972 года. Заслужаны дзеяч культуры Арменіі Гегам Багдасаравіч Сар’ян (1902 – 1976) пераклаў вершы Я. Купалы “Хвалююцца марскія хвалі…”, “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”. Творы былі надрукаваны ў кнізе Г. Абава “Савецкія пісьменнікі. Хрэстаматыя для X класа сярэдняй школы”, Ерэван, 1937, “Анталогіі беларускай літаратуры” (Ерэван, 1957), зборніка “Літаратура народаў СССР” (Ерэван, 1958).

Доктар філалагічных навук, паэт і літаратуразнавец Паруйр Севак (1924 – 1971) – перакладчык вершаў Янкі Купалы “Вечарынка”, “Дзякую партыі Сталіна – Леніна”, “Камсамолу”, “Паклон мой народу за песні”, “Сыны” (усе творы ўвайшлі ў кнігу Янкі Купалы “Выбранае”, Ерэван, 1951 год). Яшчэ П. Севак пераклаў верш “Поле” (надрукаваны ў газеце “Піянерскі кліч” 11 ліпеня 1954 года).

Сярод армянскіх перакладчыкаў паэзіі Я. Купалы – і пісьменнік Мкрціч Егішавіч Херанян (1899 – 1970). Ён пераклаў вершы “А я думаў…”, “З новай думкай”, “З Новым годам!”, “Смерць забойцам А. М. Горкага”, “Тры арліцы”, “Ты з Заходняй, я з Усходняй…”, “Яшчэ прыйдзе вясна…”. Усе творы змешчаны ў кнізе Я. Купалы “Выбранае”  (Ерэван, 1951). Яшчэ адзін твор – “Хлопчык і лётчык” увайшоў у кнігу “Светлы шлях” (Ерэван, 1953; зборнік твораў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў). Для кнігі 1951 года “Выбранае” верш “Прывет вам…” пераклаў паэт Цакан Шагенц (1909 – 1969). А для “Анталогіі беларускай літаратуры” (Ерэван, 1957) ён пераклаў “Будзь смелым!..”. У газеце “Авангард” пісьменнік надрукаваў артыкул пра жыццё і творчасць беларускага класіка “Вялікі паэт беларускага народа” – 6 ліпеня 1957 года. Пра творчасць Янкі Купалы пісалі ў армянскім друку  С. Агабабян, Э. Налбандзян, А. Сараян, Т. Папян, Г. Туманян, А. Арамян… У газетах і часопісах Арменіі былі змешчаны артыкулы на купалаўскую тэму і беларускіх аўтараў  – М. Лынькова, Я. Мазалькова.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 7 раз Последнее изменение Вторник, 25 декабря 2018 14:20
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии