Воскресенье, 24 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чачню цікавіць гуманітарны, мастацкі свет Беларусі

  • Пятница, 28 декабря 2018 02:12
  • Автор  Сугучча

Сябры беларускай літаратуры

“Чачню цікавіць гуманітарны, мастацкі свет Беларусі”

Пецімат Петрымава. Расія, Чачня.

Пецімат Петрымава – галоўны рэдактар перакладнога чачэнскага часопіса “Гоч”. Літаратурна-мастацкае выданне зараз перажывае “другое нараджэнне”. І ў значнай ступені гэты няпросты працэс адбываецца дзякуючы маладой паэтэсе і перакладчыцы спадарыні Пецімат. Часопіс, вобразна кажучы, і трымаецца на яе плячах. Відаць па ўсім, што на плячах зусім не кволых, а моцных, трывалых.

У ранейшых нумарах “Гоча” ўжо былі змешчаны пераклады беларускай паэзіі. У прыватнасці, “Санеты” Янкі Купалы. Іх на чачэнскую мову пераклаў Адам Ахматукаеў. “Ведаю, што работа далёка не выпадковая для нашага вопытнага і аўтарытэтнага перакладчыка, – расказвае спадарыня Пецімат. – Па-першае, Адам Ахматукаеў ужо не першы год займаецца перакладчыцкай работай. Па-другое, паэт вельмі ўважлівы менавіта да беларускай літаратуры…”

І я ведаю, што Адам Ахматукаеў працаваў над “Санетамі” настойліва, з перакананнем, што ў гэтых купалаўскіх творах сабраны ўсе краскі, усе фарбы сусветнай паэзіі. А кансультантамі ў гэтай рабоце для чачэнскага майстра слова выступілі супрацоўнікі мінскага Купалаўскага музея. Перш-наперш – дырэктар музея дасведчаны купалазнаўца Алена Раманаўна Ляшковіч.

Надрукавана ў часопісе “Гоч” і вялікая падборка вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.  А цяпер рыхтуецца новы “беларускі выпуск” перакладнога выдання. Пецімат Петрымава такім чынам разглядае, вось так асэнсоўвае гэты творчы праект: “Сёння ў нас беларускае мастацкае слова займае ўсё болей  трывалыя пазіцыі, усё шырэй гучыць са старонак розных перыядычных выданняў. Гэтаму спрыяюць і Адам Ахматукаеў, і Лула Куні, і Руслан Кадзімаў… Раней неяк так складвалася, што асноўны акцэнт рабіўся на класічную рускую паэзію. А яшчэ нашы нацыянальныя перакладчыкі ўважліва ставіліся да паэзіі розных народаў Каўказа. Асабліва – народаў Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі. Шмат мы заўжды перакладалі Расула Гамзатава… Чаму сённяшнія арыенціры скіраваны да беларускай паэзіі – як да класічных твораў, так і да твораў сучаснікаў..? Увогуле, краіна Беларусь становіцца ўсё болей цікавая, прыцягальная. Вы заяўляеце ўсё болей розных грамадскіх праектаў, сусветнага гучання інціыятыў. Вы як ніхто іншы дэкларуеце ідэі міралюбства, добрасуседства. А значыць – і ўзнікае жаданне зазірнуць у ваш літаратурны, мастацкі, гуманітарны свет”.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 49 раз Последнее изменение Пятница, 28 декабря 2018 02:12
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии