Вторник, 21 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Друкуецца ў "Маладосцi". Алмаз Гімадзееў. Бацькоўскі сход. Апавяданне

  • Пятница, 08 сентября 2017 09:22

На бацькоўскім сходзе  слова ўзяла настаўніца татарскай мовы Магафія апа.

— Я хачу пагаварыць пра пяцікласніка Сіразіева, — пачала яна выступленне.

Пачуўшы сваё прозвішча, прачнуўся і навастрыў вушы бацька гэтага самага пяцікласніка, які да таго часу маўчаў і нават мірна пыхцеў на задняй парце.

— Задала я дзецям сачыненне на тэму “Вечарам у маёй сям’і”. Усе напісалі добра і даволі падрабязна. Адзін толькі Сіразіеў вырашыў абыйсціся двума сказамі: “У нашай сям’і пяць чалавек. Вячэрні час мы бавім здорава”. Я яму патлумачыла, што так нельга, і загадала напісаць пра ўсё падрабязна. І вось паглядзіце, калі ласка, што ён мне прынёс... — Магафія апа насунула на нос акуляры і пачала чытаць: – “Вечарам у нашай сям’і. Сачыненне. Нас у сям’і шэсць чалавек – мама, тата, старэйшы брат, я, кошка і бабуля. Вечарам у нас усё здорава. Калі мы сядаем вячэраць, вяртаецца з працы, хістаючыся, бацька і пачынае крычаць на маці: “Чаму селі вячэраць без яго?!” А мама яму адказвае: “Дзе піў, туды і валі!” Калі ў размову ўмешваецца бабуля, то ёй усе дружна адказваюць: “Маўчы, баба-яга!” Пасля я саджуся за ўрокі. Тата бярэ хромку і выціскае з яе гукі, якія нечым падобныя да музыкі. Апоўначы з клуба вяртаецца старэйшы брат. Мама крычыць на яго: “Так! Ты ізноў курыў?!” Бацька заступаецца за брата: “Усе сапраўдныя мужчыны павінны курыць!” “З чаго б гэта сямікласнік раптоўна зрабіўся сапраўдным мужчынам?!” – спрабуе ўмяшацца ў размову бабуля. Але ёй усе дружна крычаць: “Маўчы, баба-яга!” Пасля мы садзімся гуляць у карты. Старэйшы брат пастаянна мухлюе – раздае лепшыя карты сабе. Таму і мне даводзіцца падманваць. Зусім крышачку падманваць. Калі мая кішэня напаўняецца манеткамі, якія бацька адкладваў на цыгарэты, я ізноў саджуся за ўрокі. Тата са старэйшым братам ідуць курыць у сенцы. Калі бабуля пачынае бурчаць: “Вы будзеце сёння спаць ці не?!”, ёй усе дружна…”

— Не так усё было, не верце! – абурана закрычаў Сіразіеў-старэйшы. – Усе павярнулі ў яго бок галовы. – Няпраўда гэта! – паўтарыў ён. – Дзе ўжо ім, гэтым маляўкам, мяне абыграць! Калі ўжо вырашыў напісаць, то няхай праўду піша. Учора толькі гэты жаўтароцік прайграў мне ўсё сваё барахло да апошняга пенала!

Здзіўлена паглядзеўшы на абуранага Сіразіева, Магафія апа чамусьці не стала далей абмяркоўваць сачыненне. А сход працягваўся – перайшлі да рэгулярных уцёкаў Валіева з урокаў фізкультуры.

З татарскай пераклаў Алесь Карлюкевіч

Прочитано 160 раз
Другие материалы в этой категории: « Ягайла Михаил Гар. Золотая пыль махалли »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии