Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кушлянскі фэст-2021

  • Вторник, 24 августа 2021 15:44

Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.

28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Адметнасцю фэста стануць монаспектакль “Дарожка мая” лідара этнатрыа “Троіца” Івана Кірчука і лекцыя-канцэрт Алеся Лася “Ад дуды да раяля”, раскрываючая гісторыю музычных інструментаў.

Гасцей свята таксама чакаюць: цікавая музычная праграма (гурты “Явар” і “Мярэжа”), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы “Дайнаўскі двор” і падарункі.

Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

Час правядзення: 12.00 – 16.00.

Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек – 10 рублёў, пры анлайн-замове – зніжкі.

Дзеці да 16 гадоў – бясплатна.

Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г.Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).

Падрабязную праграму і навіны фэста з’явяцца ў сацсетках мерапрыемства:

Вконтакте

Facebook

Тэлефоны для сувязі: 8-015-92-9-81-69 (Кушляны),

8-017-363-07-61 (Мінск)

Прочитано 2526 раз