Среда, 22 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Натхненне падарыла Пціч…

  • Среда, 03 февраля 2021 08:58

Вершы пра Пціч ёсць у многіх беларускіх паэтаў. Хтосьці з іх апісваў свае ўражанні ад сустрэчы з ракою на Асіповіччыне, а нехта – на іншай прасторы. Генадзю Кляўко, Уладзіміру Ляпёшкіну, Міхаілу Пацыёра знаёмая Пціч ля Азярычына, Дудзіч, Наваполля, іншых рудзенскіх, пухавіцкіх вёсак, вёсачак. У гэтыя мясціны наведваліся многія паэты, празаікі… Паблізу Пцічы месціцца лецішча публіцыста Яўгена Будзінаса, які ўжо, праўда, болей як дзесяць гадоў назад пайшоў з жыцця. Непадалёку, на ўскрайку вёскі з назвай Пціч, – і лецішча празаіка Віктара Казько. У самой вёсцы Пціч жыў журналіст, публіцыст Андрэй Захаранка. Да яго ў госці наведваўся санкт-пецярбургскі драматург, наш зямляк – нараджэннем з Гомельшчыны – Аркадзь Пінчук…

Вадзім Спрынчан – паэт, які нарадзіўся ў сям’і паэта Браніслава Спрынчана. Доўгія гады Вадзім Браніслававіч загадваў аддзелам паэзіі часопіса «Полымя». Раней працаваў у рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». І хаця добра валодае беларускай мовай, свае ўласныя вершы Вадзім Спрынчан піша па-руску. Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. Яшчэ ў сярэдзіне 1970-х гадоў малады літаратар адкрыў для сябе пухавіцкую, рудзенскую старонку. Паспрыяла гэтаму студэнцкае сяброўства з Валерыем Ліпневічам, маці якога родам з вёскі Дудзічы. Вось разам студэнты філфака Белдзяржуніверсітэта Вадзім Спрынчан і Валерый Ліпневіч часта наведваліся ў панадпцічанскую вёску. Вандравалі па ваколіцах, адкрывалі для сябе мясціны, знаёмыя некалі славутаму асветніку Аляксандру Карлавічу Ельскаму. Любаваліся хараством прыгажуні Пцічы. І Вадзім Спрынчан прысвяціў рацэ нямала паэтычных радкоў.

У 1976 у Дудзічах нарадзілася наступнае вершаванае веравызнанне:

Вербы в небо забросили сети.

Нынче крупные ловятся звезды.

Что-то манит их к нашей планете

Через все миллиардные версты.

 

Несказанное настроенье:

В нем и радость живет, и страданье.

…Гребля. Вербы. Воды струенье.

Растворенье души в мирозданьи.

Праз два гады ў Вадзіма Браніслававіча – новае прызнанне любові да ракі, Дудзіч, ракі і вёскі свайго блізкага сябра.

Бреду вдоль речки за деревню.

Органно под корою льда

Клокочет темная вода.

Чернеют голые деревья.

 

Река уже непобедима.

Взломавши на стремнине лед,

Она бунтует и поет.

Белеют клавишами льдины

 

…Я счастлив, Птичь, что этой ночью

Твой звездный час не проморгал.

Как он играл, весну пророча, –

Реки рокочущий орган!

     Дудзічы, вёсачка праз рэчку ад Дудзіч – яна так і завецца: Пціч, як рака, што яднае гэтую рудзенскую прастору… Гэтыя мясціны даўно адкрылі і ўвялі рознымі дэталямі-драбніцамі ў мастацкую літаратуру, белетрыстыку не толькі Вадзім Спрынчан і Валерый Ліпневіч, але і згаданыя празаік Віктар Казько, публіцыст Яўген Будзінас, выдавец, журналіст Барыс Пастэрнак, дзіцячая пісьменніца Яўгенія Пастэрнак (часопіс «Маладосць» друкуе яе аповесць «Гімназія N13»), празаік Андрэй Захаранка… У кожнага – сваё бачанне прыроды, сваё святло. Ды вытокі, пачатак – усё тая ж рака Пціч, усё тыя ж панадпцічанскія паселішчы. Яны і прадыктавалі Вадзіму Спрынчану ў 1979 годзе верш «Весна»:

Одарила водой половодья

И, глубинную силу храня,

Первородные токи проводит

Прямо в душу, – врачуя меня.

 

Целый день в деревенской округе

Пенье жаворонков и ручьев.

Воскрешения трубные звуки

Наполняют меня до краев.

 

И все то, что не стоит печали,

Ветром сдуло, водой унесло.

И любовь позвала, как в начале.

Даль светлеет. И в сердце светло.

… – А там, у Дудзічах, і не магла мінаваць Муза, – узгадвае пцічанскія вечары Вадзім Спрынчан. – Зоркі там асаблівыя. Яны блізкія да вады, адбіваюцца ў начной рацэ як у люстэрку – шматслоўна, прыадчыняюць многія падтэксты ў нашых зносінах з прыродай. Напрацаваўшыся днём у агародзе, мы заўжды ішлі да ракі як да храма. Не выпадковым падаецца і прызнанне паэта і празаіка Валерыя Ліпневіча: «Без асаблівага перабольшвання можна сказаць, што я жанаты на сваёй рацэ. Яе завуць Пціч…» І вось яшчэ хачу прачытаць «дудзіцкі» верш 1979 года:

Всю глубину небесной выси

Со всею красотой светил

В час пробуждающейся мысли

Затон зеркальный отразил.

 

И я глядел в него с обрыва…

И я хотел душой постичь

То, что открылось молчаливо

Тебе, недремлющая Птичь.

Душа в печали сокровенной

Светилась мыслью о земле –

О человеческой вселенной,

О людях, что живут в селе.

 

И потому она владела

И этой звездной красотой,

И глубиной, и высотой,

Которым не было предела.

Паэтычнае пакліканне праз прызму дудзіцкіх, пцічанскіх сюжэтаў – адметная, сімпатычная старонка ў творчасці Вадзіма Спрынчана. «Я ж не ставіў перад сабою задачу наўмысна вершам ілюстраваць прыгажосць ракі, – расказвае Вадзім Браніслававіч, – але ўражанні ад першых сустрэч, ад наступных прыездаў у Дудзічы былі і застаюцца настолькі моцнымі, што вершы проста льюцца, працінаюць свядомасць. Паэтычныя радкі, напісаныя, падказаныя мне ля ракі, – бы тыя кроплі вады з ўзноўленай ля Пцічы крыніцы…»

Утро… Час хрустальный,

Льдистый, голубой –

Чашею астральной

С белою крупой.

 

…Через речку – в поле,

Через поле – в лес,

Из лесу – на волю,

В синеву небес, –

а гэты верш напісаны В. Спрынчанам у Дудзічах у 1981 годзе. Літаратурная сядзіба Валерыя Ліпневіча – сапраўдная паэтычная планета. Сюды за натхненнем і вершамі прыязджалі ўжо не толькі гаспадар, які стала жыве ў падмаскоўнай Рузе, са сваім сябрам, але яшчэ і дачка Вадзіма Браніслававіча – паэт, дзіцячая пісьменніца Аксана Спрынчан. І ў яе публікацыях, яе кнігах – крынічнае дыханне Пцічы.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 4918 раз