Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Разам з казачным героем

  • Среда, 25 августа 2021 23:09

Кацярыну Хадасевіч-Лісавую​ добра ведаюць юныя чытачы Беларусі. Кнігі пісьменніцы, якая ўжо больш як дзесяць гадоў вядзе свой нязмушаны рэй з маленькімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, не залежваюцца ў кнігарнях, на паліцах школьных бібліятэк. Ёсць у прозе спадарыні Кацярыны элементы добразычлівай, займальнай гульні. Чытач і сам не заўважае, як становіцца яе ўдзельнікам, трапляе ў вір прыгод, падарожнічае па розных прасторах. 

Дарэчы, ці не бальшыня кніг К. Хадасевіч-Лісавой выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда». Можна сказаць, у частцы знаёмства з беларускай дзіцячай літаратурай тым самым выдавецтва зрабіла сваім брэндам мастацкія творы спадарыні Кацярыны. Вось і казачная аповесць «Прыгоды лісачкі Красуні» — чарговая навінка «Звязды». Пра што расказвае кніга? Абаяльная і вясёлая гераіня казачнай аповесці Красуня перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца раскрываць. На новым месцы лісачка шукае і знаходзіць сяброў. Разам з казачнымі героямі чытач перажыве захапляльныя прыгоды, нечаканыя падзеі, страшныя здарэнні і нават разблытае сапраўдную дэтэктыўную гісторыю.

Дзесяць гісторый уключаны ў казачную аповесць: «Лісачка-навасёлка»; «Лісачка нямодная»; «Лісачка — прынцэса фон баранеса і вядзьмак»; «Лісачка і небяспечнае здарэнне»; «Лісачка — апавядальніца жахліўчыкаў»; «Лісачка наймае дэтэктыва»; «Лісачка адкрывае таямніцу»; «Лісачка і самы шчаслівы дзень»; «Лісачка і чупакабра»; «Лісачка, вампір і кава для мядзведзя». Кожная з красамоўных назваў сведчыць пра пэўнае дзейства, выказвае перад чытачом абяцанне, што ў аповесці-казцы разгорнецца цудоўны спектакль з некалькіх дзей.

У канцы кнігі аўтар і выдавецтва прапануюць уважлівым чытачам паўдзельнічаць у «Квэсце па Дзівосным лесе». А ілюстрацыі да кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Прыгоды лісачкі Красуні», якая ўбачыла свет тыражом 1100 экзэмпляраў, зрабіла кніжны графік Вольга Шпакоўская.

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 2060 раз