Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Таджыкскі погляд

  • Пятница, 20 августа 2021 14:41

9 верасня 2021 года ў Мінску ў памяшканні Выканкама СНД пройдзе міжнародная канферэнцыя з нагоды 30-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан і 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь.

– Гэта традыцыйнае наша мерапрыемства, – гаворыць дарадца Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі Салім Хатлані, – на якім мы звычайна падсумоўваем характар беларуска-таджыкскіх сувязяў, вядзем размову пра міжнародныя прыярытэты ў палітыцы нашай краіны. Апошнія гады паказваюць, што досыць стабільна складваюцца нашы эканамічныя адносіны. У гэтым мы бачым вялікую заслугу кіраўнікоў беларускай і таджыкскай дзяржаў. Бачым, што кожная з іх сустрэч, кожная з перамоў нашых урадаў прыносяць свой плён. Выдатна, што складваюцца і добрыя гуманітарныя, культурныя адносіны. Мы ўважліва ўглядаемся ў вопыт беларускай сістэмы адукацыі. Рады, што актыўна сябруюць паміж сабою пісьменніцкія арганізацыі Беларусі і Таджыкістана. У апошнія гады ў Душанбэ ў перакладзе на таджыкскую мову пабачылі свет кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў Алеся Бадака, Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Юрыя Сапажкова і іншых літаратараў. Шмат для развіцця беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў зроблена: у Таджыкістане – публіцыстам, гістарычным празаікам, драматургам Ато Хамдамам, у Беларусі – перакладчыкам, публіцыстам Ірынай Качатковай. А зараз у хуткім часе ў Душанбэ пабачыць анталогія беларускай дзіцячай літаратуры. Спадзяюся, што канферэнцыя, агучаныя на ёй даклады, паведамленні паспрыяюць новым ініцыятывам па развіццю і пашырэнню беларуска-таджыкскіх сувязяў. І не апошнюю ролю ў гэтым будзе адыгрываць народная дыпламатыя.

Сяргей Шычко

Прочитано 3110 раз