Воскресенье, 01 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Творы беларускіх пісьменнікаў на ўйгурскай мове ў Турцыі

  • Вторник, 02 февраля 2021 16:05

Мост дружбы паміж беларскай і ўйгурскай нацыянальнымі літаратурамі выбудоўваецца не вельмі хутка, але досыць паслядоўна.

У беларускім друку ў апошнія гады з інтэрв’ю выступілі ўйгурскія літаратары з Казахстана: літаратуразнаўца доктар філалагічных навук Алімжан ХАМРАЕЎ і дзіцячы пісьменнік Авут МАСІМАЎ. У альманаху «Далягляды 2021» надрукавана апавяданне Авута Масімава «Падарунак» у перакладзе на беларускую мову. На партале «Созвучие» папаўняецца тэкстамі ўйгурскіх пісьменнікаў старонка «Год уйгурскай літаратуры ў Беларусі».

І ў Казахстане, Турцыі, дзе таксама выходзяць уйгурскія літаратурна-мастацкія выданні, друкуюцца пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў. Вось і нядаўна турэцкі ўйгурскі часопіс «Іздзініш» (дзясяты нумар за 2020 год) змясціў апавяданне Алеся КАРЛЮКЕВІЧА, адрасаванае дзецям, у перакладзе Авута Масімава на ўйгурскую мову. У перакладзе назва выдання гучыць так: «Шукальнік». Часопіс выходзіць наступнымі шрыфтамі – арабскім, лацінкай і кірыліцай. Апавяданне беларускага аўтара надрукавана ў часопісе з арабскім шрыфтам.

Нам удалося звязацца з галоўным рэдактарам турэцкага ўйгурскага часопіса «Іздзініш» Муратам АРХУНАМ. І вось што мы пачулі:

‒ Мы з цікавасцю пры дапамозе нашага паважанага калегі Авута Масімава адкрываем дзіцячую літаратуру Беларусі. Сёлета ўжо запланаваны да друку творы Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ і Кацярыны ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ. Таксама – у перакладзе Авута Масімава. Спадзяюся, што з часам выдадзім у Турцыі на ўйгурскай мове анталогію беларускай дзіцячай літаратуры.

А ў Беларусі новыя пераклады твораў уйгурскіх пісьменнікаў у хуткім часе з’явяцца на старонках часопісаў «Вясёлка», «Бярозка».

 

Сяргей Шычко

Прочитано 3854 раз