Среда, 22 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Усе ракурсы Часу!.. 15 кастрычніка адкрыецца фотавыстава Юрыя Іванова

  • Четверг, 08 октября 2020 12:28

15 кастрычніка ў 17 гадзін у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі легендарнага беларускага фатографа Юрыя ІВАНОВА «100 ракурсаў часу», прысвечаная 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

На выставе будуць прадстаўлены 55 рэтраспектыўных фотаздымкаў з розных накірункаў жыцця Беларусі ранейшых дзесяцігоддзяў і 45 фотаздымкаў, прысвечаных сучаснай жыццядзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

За плячыма ў Юрыя Іванова – багатая жыццёвая, творчая біяграфія. Нарадзіўся ён у 1939 годзе. У Беларусі жыве з 1956 года. Працаваў фотакарэспандэнтам у газетах «Знамя юности», «Советская Белоруссия», Агенцтве друку і навін (легендарным савецкім «АПН») (сёння – гэта Расійскае інфармацыйнае агенцтва Навіны). На працягу шэрага гадоў узначальваў аддзел фотаілюстрацый газеты «Культура». Зараз – спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У 1987 годзе Юрыя Іванова ўключылі ў спіс «100 лепшых фатографаў свету». У 1990 годзе здымак Юрыя Іванова «Лятучка» прызнаны лепшым фотаздымкам свету за папярэднія дзесяць гадоў (1980 – 1990). Юрый Сяргеевіч браў удзел у стварэнні ілюстрацыйнай кнігі «Адзін дзень з жыцця Савецкага Саюза».

Персанальныя выстаўкі майстра праходзілі ў розныя дзесяцігоддзі ў многіх краінах Еўропы, Азіі і Амерыкі. Юрый Іваноў – адзіны ў Беларусі лаўрэат прэміі міжнароднага фотаконкурса «World Press Photo». Майстар – аўтар шматлікіх фотальбомаў, сярод якіх – наступныя выданні: «Крэпасць-герой», «Лепель», «Гомель».

Сярод вядомых прац Юрыя Іванова – партрэты Пятра Машэрава, Уладзіміра Мулявіна, Андрэя Вазнясенскага, Яўгенія Еўтушэнкі, Бэлы Ахмадулінай, многіх іншых палітыкаў, дзячаў культуры.

Выстаўка, куратарам якой з’яўляецца навуковы супрацоўнік музея Наталля Трус, адбудзеца па адрасе: Мінск, вуліца Карла Маркса, 12.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 3938 раз