Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вечная памяць творчаму сябру Беларусі – Дзмітру Чараднічэнку (30.ХІ.1935–20.VІІІ.2021)

  • Понедельник, 23 августа 2021 11:19

Перастварэне верша Дзмітра Чараднічэнкі, народжанага 30.ХІ.1935 года, паэта, перакладчыка, педагога, мастацтвазнаўца, рэдактара, выдаўца… Адыйшоў у вечнасць 20.VІІІ.2021 года:

 

Дмитро Чередниченко – Сяргею Панізьніку

 

Падвядзі мяне, сябар, да вёскі,

Да гасцінных, бяздонных крыніц,

Дзе цябе, бы матулі, бярозкі

Наталялі пітвом таямніц.

 

Пакажы кроны зыркасці свечнай:

Пушчу, бор — на краю хутароў,

Дзе блукае з адвагаю вечнай

Гурт прыгожых і гордых зуброў.

 

З імі весці змагу я размову

Пра суцешныя дні, злыбяду,

Пра тваю непахісную мову:

Прыгажэй, чым яна — не знайду.

 

Пакажы мне чароўныя сховы,

Дзе легенды растуць, як грыбы.

Я прыду не прыслужнікам змовы,

А як брат — сужыцця, барацьбы.

Дзмітро Чараднічэнка на 2-м фестывалі маладых паэтаў братніх рэспублік. 30.06-7.07.1968 г. г. Мікалаеў. Украіна. 

У Лявонпалі (Наведанне Дзмітром Чараднічэнкам майго радзіннага абшару — а найперш вёскі Лявонпаль на беразе  Дзвіны ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл.— адбылося 6.УІІІ.1985 г.)

У Полацку.

Вячаслаў Рагойша, Таццяна Кабржыцкая, Дзмітро Чараднічэнка — удзельнікі секцыі мастацкага перакладу. Кіеў, 22.ХІІ.1986 г.

А 16.VІІІ.1985 г. я падзякаваў свайго даўняга сябра за новы верш-прысвячэнне. У пераспеве ён гучыць так: 

«Дзякую брату за хлеб і за хату і за тую Дзвіну,

у якой я пабачыў Беларускіх нябёс сінізну.

Я й Слову падзяку нясу: адчуў яго сілу, красу…

Дзякую і прыхіляю да Вашага дома я зноў

душу сваю і любоў».

 

А сярод скарбаў неверагодна таленавітага Творцы — зборнікі вершаў, аповесцяў, казак, прытчаў, а таксама буквароў, чытанак, падрыхтаваных разам з жонкай Галінай Кірпой. Імі народжаная і незвычайная творчая кудзесніца-дачушка, якая працуе пад псеўданімам Оляна Рута.

У пераспевах Дзмітра Чараднічэнкі — творы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Янкі Сіпакова, Івана Калесніка, Алеся Разанава, Cяргея Панізьніка, Васіля Сідарэнкі… І творы ажно 70 аўтараў з Літвы. А перакладаў ён і з чэшскай, славацкай, мангольскай моваў.

Такі творца ўганараваны прэміямі, медалямі, граматамі роднай Украіны. Ён мае вялікія ўзнагароды і ад Літоўскай дзяржавы.

Цяпер не згубіцца алтар, дзе свята — як зара.

Святло кахання — вечны дар — прыгубім з алтара.

Нас не агорне сумны змрок: Ён — свята для душы.

І запавет: «На творчы крок свячу не патушы...»

 

Песню на светлы ўспамін «Гары, мая свяча!» (словы С. Панізьніка, музыка Міхаіла Клейнера) выконвае Алеся Сівохіна. Паслухаць можна тут.

  

У паклоне Сяргей Панізьнік  Жнівень 2021 г.

Прочитано 3220 раз