Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму! Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму! Школьнікам, студэнтам, магістрантам, аспірантам з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў. Сур’ёзным навукоўцам і даследчыкам-аматарам. Рэдактарам і аўтарам.
Часопіс «Маладосць» мае намер правесці жывы і максімальна актуальны круглы стол пад назвай і на тэму
«Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці»
у якім плануе разглядзець наступнае
праблемна-тэматычнае поле
- Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру;
- Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны;
- Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый;
- Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля;
- Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі;
- Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае;
- Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы;
- Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў;
- Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам.
Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5-7 хвілін.
Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў круглага стала будуць надрукаваны ў часопісе «Маладосць».
Для ўдзелу ў круглым стале трэба да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. заяўку з пазнакай круглы стол. У заяўцы ўказаць:
- Прозвішча, імя і імя па бацьку;
- Месца працы/вучобы;
- Тэлефон і электронны адрас для сувязі;
- Назва паведамлення;
- Сутнасць паведамлення, выкладзеная ў тэксце да 1000 знакаў;
Дадатковая інфармацыя:
8-029-149-87-93;
8-017-316-97-09;
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава