6 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе VIII навукова-практычная канферэнцыя «Электронная культура».
Тэмы для абмеркавання:
- інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры:
- мабільныя тэхналогіі, web-дызайн, 3D-тэхналогіі, воблачныя тэхналогіі…
- бібліятэчныя і музейныя інавацыі: што агульнае?
- культура і творчасць у віртуальнай прасторы
- праектная дзейнасць па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі
- прадастаўленне электроннага кантэнта і электронных паслуг установам культуры
- мультымедыясродкі ў сацыякультурнай дзейнасці
- кадравае забеспячэнне інфармацыйна-тэхнічнага развіцця сферы культуры
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 1 чэрвеня. Больш падрабязна на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі