17 чэрвеня (панядзелак) ў 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарына «Свайму часу і вечнасці…», прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.
Назву імпрэзе дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследваннем айчыннай літаратуры. Ён лічыцца найлепшым у краіне знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў.
У праграме:
- выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў, якія адлюстроўваюць ягонае жыццё і дзейнасць;
- рэдкія фота з архіва сям'і;
- успаміны калег і сяброў.
Вечарына адбудзецца ў інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ НАН Беларусі(1 паверх) па адрасе: ст. м. «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 15.
Уваход вольны.
Кантакты:
+375 29 55 67 550 (Таццяна Мушынская)
+375 29 179 01 07; +375 17 284 16 09 (Алена Васілевіч)
+ 375 17 284 10 31 (ЦНБ НАН Беларусі)