А яшчэ, вядома, любаваліся вобразам князёўны Йовін (у выкананні Віты Кукобнікавай) і жахаліся загадкавым назгулам. Назгул, праўда, трапіўся зусім дабрадушны, пацыфіст і аматар паветраных шарыкаў.
Усе разам мы ўважліва прагарталі чацвёрты нумар “Маладосці” і пачулі расповед пра яго, так бы мовіць, з першых вуснаў — ад Кацярыны Светластражавай і Маргарыты Латышкевіч. І іх рукамі “М”ы ўручылі шаноўным талкіністам памятны дыплом ад РВУ “Выдавецкі дам “Звязда” — таму што LOTRby вялікія малайцы.
А яшчэ, між іншым, “М”ы здолелі зазірнуць у будучыню. І пачулі вершы з шостага нумара нашага часопіса – ад Марыны Дубень:
– Я люблю цябе, красавік, я бязбожна цябе люблю.
“М”ы таксама любім красавік. І шчыра дзякуем усім, хто быў з намі!
Трымайце сваю “Маладосць” бліжэй да сэрца.
Крынiца: Маладосць