5 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынаецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».
Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.
5-га чэрвеня а 18-й — лекцыя першая: «Эльжбета — Эльзюня — Эліза»
6 чэрвеня 1841 года — май 1856 года: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна. Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці — Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...
- Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
- Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
- Вяселлі і пахаванні.
- Што падказалі старыя магілы?
- Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне «дэспатычнай» пані Францішкі.
Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.
Сустрэчы запланаваны на кожную сераду ў чэрвені і ліпені.
Расклад лекцый на чэрвень:
- 12-га чэрвеня а 18-й — лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца».
- 19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».
- 26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».
Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»