На хвалі часу, у плыні жыцця. Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць».
13 мая ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца лекцыя Ганны Севярынец «Здароў, Паўлюк!», прысвечаная 115-годдзю Паўлюка Труса. Мерапрыемства арганізавана ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» да 100-годдзя літаб'яднання «Маладняк». Нагадаем, што праект ладзіцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным музеем-архівам літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам «Звязда» (часопісам «Маладосць»).
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.