Среда, 18 05 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародны круглы стол у Брэсце: Прывітанне ад пісьменніка-земляка

Сярод прывітанняў, якія атрымалі ўдзельнікі работы міжнароднага круглага стала «Радзімазнаўчы аспект ў творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў», што прайшоў 4 чэрвеня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага, былі цёплыя словы і ад літаратара-земляка члена Саюза пісьменнікаў Расіі Алеся Кажадуба (ён жыве і працуе ў Маскве).

«Вітаю ўдзельнікаў круглага стала «Радзімазнаўчы аспект ў творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў», які праходзіць на маёй радзіме. – гаворыцца ў звароце. – У свой час я запісваў у Ташкенце тэлевізійныя інтэрв’ю з узбекскімі пісьменнікамі, якія сустракаліся з Якубам Коласам, ён жыў там у эвакуацыі. У цяжкія часіны пісьменнікі знаходзілі прытулак ва ўсіх кутках краіны, мы заўсёды будзем пра гэта помніць. Асобнае прывітанне землякам з Ганцавіч, спадзяюся на хуткую сустрэчу з імі».

На брэсцкай пляцоўцы дыскусій і разваг пра літаратурнае краязнаўства ў СНД і Беларусі, у прыватнасці, у рэжыме анлайн, пра стасункі беларускай літаратуры з іншымі нацыянальнымі літаратурамі разважалі і кандыдат філалагічных навук Рыма Ханінава з Элісты (Калмыкія), член Саюза пісьменнікаў Расіі гістарычны раманіст, аўтар рамана «Берасцейскія вароты» Мікалай Чаркашын.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 8813 раз