Вторник, 21 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Колас: вядомы і невядомы

  • Понедельник, 24 июля 2017 15:07

Бадай, у фондах кожнага музея ёсць рэчы, якія большую частку часу праводзяць у шафах, фондасховішчах, схаваныя ад вока дапытлівага наведвальніка. Ёсць такія прадметы і ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Але зазірнуць у невядомыя закуткі дазваляе праект «Словы і рэчы: невядомыя калекцыі», прымеркаваны да 135-годдзя песняра. У яго межах не так даўно распачала працу новая экспазіцыя «Мастацкія вобразы роднага краю».


Тут прадстаўленыя прадметы, рукапісы і мастацкія работы з фондаў дома-музея Якуба Коласа, а таксама з прыватнай калекцыі мастака, кніжнага графіка Міхася Басалыгі.

— Вельмі рэдка мы паказваем на выстаўках адзенне Якуба Коласа. Тут жа можна пабачыць капялюш, гальштук і кашулю, якія насіў паэт. Вельмі рэдка дэманструем і вось гэты кубачак, адзіны з тых, што застаўся з дома Коласа пасля вайны, — распавядае старшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Адамовіч. — Калі сын паэта Даніла першы вярнуўся ў Мінск у 1944 годзе і прыйшоў да бацькоўскага дома, што ў той час знаходзіўся ў парку Горкага, то на яго месцы пабачыў толькі яму. Знайшоў аскепкі кубачка, які нашы супрацоўнікі рупліва склеілі.

Невялікая экспазіцыя змяшчае таксама фотаздымкі і рукапісы — праз гэтыя прадметы расказвае пра творчыя стасункі Якуба Коласа з перакладчыкамі яго вершаў на рускую мову. Гэта, напрыклад, Сяргей Гарадзецкі, з якім сябраваў Колас, Яўген Мазалькоў (дарэчы, менавіта яму класік перад смерцю пісаў ліст, які і сёння ляжыць на стале ў яго мемарыяльным кабінеце), Аляксандр Пракоф’еў.

Адметная мастацкая частка выстаўкі. Тут можна пабачыць графічныя работы Міхася Басалыгі, якія ён выканаў для зборніка перакладаў паэзіі Коласа на рускую мову, што пабачыў свет тры дзесяцігоддзі таму, а таксама для выдання «На ростанях», якое выйшла ў 2006 годзе. Так, упершыню шырокай публіцы прадстаўлены арыгінальныя ілюстрацыі да трылогіі. Можна пабачыць, якімі ўявіў Міхась Басалыга прыгажуню Ядвісю, настаўніка Лабановіча.

— Асобнай увагі заслугоўвае партрэт Якуба Коласа, напісаны Міхасём Басалыгам сёлета, — дадае Наталля Аляксандраўна. — Тут мастак паспрабаваў паказаць вобраз класіка ў часы Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 годзе. Гэта быў вельмі цяжкі год у жыцці паэта. Ён знаходзіўся ў эвакуацыі ў Ташкенце, сям’я нічога не ведала пра сына Юрку і шукала яго. У нас у фондах ёсць партрэт работы мастачкі Таццяны Жырмундскай, намаляваны менавіта ў дзень нараджэння Коласа ў 1942 годзе. Міхась Басалыга хоць не бачыў паэта ў той дзень, аднак здолеў вельмі добра паказаць яго вобраз.

Марына ВЕСЯЛУХА

Крынiца: ЛiМ

Прочитано 10346 раз