Вторник, 21 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«ЛіМ» абвяшчае конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці"

Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Літаратура і мастацтва" абвяшчаюць конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці". Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.

На суд журы будуць прадстаўлены метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года. Работы неабходна даслаць з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года ўключна на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі.

Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, лепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.

Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.

Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут.

Прочитано 11190 раз